Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна спыніла дзеяньне некалькіх дакумэнтаў пра супрацу зь Беларусьсю ў галіне ўрадавай сувязі


Будынак украінскага ўраду. Ілюстрацыйнае фота
Будынак украінскага ўраду. Ілюстрацыйнае фота

Пасьля расейскага вайсковага ўварваньня, падтрыманага Аляксандрам Лукашэнкам і вайсковым кіраўніцтвам Беларусі, Украіна пачала працэс дэнансацыі або выхаду зь міжнародных пагадненьняў, падпісаных у межах СНД, а таксама двухбаковых — зь Беларусьсю і Расеяй.

Кабінэт міністраў Украіны спыніў дзеяньне дамовы зь Беларусьсю аб супрацы ў галіне ўрадавай сувязі і двух пратаколаў да яе.

Як паведаміў у сваім тэлеграм-канале прадстаўнік ураду ў Вярхоўнай Радзе Ўкраіны Тарас Мельнічук, рашэньне ўхвалілі на пасяджэньні ўраду 2 жніўня.

Дамова, якую Беларусь і Ўкраіна падпісалі ў Менску 6 лютага 1998 году, прадугледжвала арганізацыю сталай міждзяржаўнай урадавай сувязі для абмену канфідэнцыйнай інфармацыяй паміж абанэнтамі ўрадавай сувязі Беларусі і Ўкраіны.

Пратаколы да гэтай дамовы бакі падпісалі 1 лістапада 2000 году і 12 лютага 2014 году.

Першапачаткова дамова падпісвалася на 10 гадоў з далейшай аўтаматычнай пралянгацыяй яе дзеяньня ў выпадку, калі адзін з бакоў не паведаміць, што хоча спыніць яе дзеяньне. Згодна з працэдурай дакумэнт страціць юрыдычную моц праз паўгода пасьля паведамленьня аднаго з бакоў аб спыненьні яго дзеяньня.

Урад абавязаў Міністэрства замежных спраў Украіны праінфармаваць Беларусь аб ухваленым рашэньні.

Пасьля расейскага вайсковага ўварваньня, падтрыманага Аляксандрам Лукашэнкам і вайсковым кіраўніцтвам Беларусі, Украіна пачала працэс дэнансацыі або выхаду зь міжнародных пагадненьняў, падпісаных у межах СНД, а таксама двухбаковых — зь Беларусьсю і Расеяй.

Разам з тым украінскае кіраўніцтва заяўляе, што не зьбіраецца разрываць зь Беларусьсю дыпляматычныя адносіны, хоць у парлямэнце пэрыядычна абмяркоўваюць гэтае пытаньне.

Афіцыйна беларускае войска ня ўдзельнічае ў поўнамаштабнай вайне Расеі супраць Украіны, аднак Аляксандар Лукашэнка дазволіў скарыстаць тэрыторыю Беларусі для праезду і часовай дысьлякацыі расейскіх войскаў, а з тэрыторыі Беларусі наносіліся ракетныя ўдары па Ўкраіне. З прычыны пасобніцтва ў вайне супраць Украіны і масавых рэпрэсій санкцыі супраць Беларусі ўвялі ЗША, ЭЗ і Вялікая Брытанія.

Акрамя таго, у Беларусь нібыта для аздараўленьня вывозяць дзяцей з акупаваных тэрыторый Украіны. Эўрапарлямэнт у верасьні асудзіў удзел Лукашэнкі ў расейскай агрэсіі супраць Украіны і ў вывазе дзяцей, заклікаўшы Міжнародны крымінальны суд у Гаазе выдаць ордэр на яго арышт.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG