Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуска Аліна Змушка заняла 8-е месца на Алімпійскіх гульнях на дыстанцыі 100 мэтраў брасам


Аліна Змушка перад фіналам
Аліна Змушка перад фіналам

Беларуска паставіла нацыянальны рэкорд у паўфінале, але ў вырашальным заплыве ня здолела разьвіць посьпех.

У фінальным заплыве на 100 мэтраў брасам у жанчын на Алімпійскіх гульнях у Парыжы беларуска Аліна Змушка заняла апошняе, 8-е месца.

Яна паказала час 1.06,54. Гэты вынік горшы за паўфінал, у якім спартоўка праплыла дыстанцыю за 1.05,93 і паставіла тым самым нацыянальны рэкорд.

У сталіцы Францыі Змушка выступала, як і іншыя дапушчаныя да Алімпіяды беларускія спартоўцы, пад нэўтральным сьцягам. Беларусь пакараная за саўдзел рэжыму Лукашэнкі ў ваенным нападзе на Ўкраіну. Таксама пад нэўтральным сьцягам выступаюць і атлеты з Расеі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG