Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трагедыя на Стаўпеччыне — пара байкераў загінула пад коламі цягніка


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Трагедыя адбылася раніцай 14 ліпеня на нерэгуляваным пешаходным пераходзе чыгуначнай станцыі «Коласава».

Пара байкераў загінула пад коламі цягніка ў Стаўпецкім раёне, паведаміла прэс-служба Сьледчага камітэту.

Мужчына і жанчына пераяжджалі на матацыкле пераход перад электравіком. Машыніст спачатку ўжыў гукавы сыгнал, а затым прымяніў экстранае тармажэньне. Але прадухіліць наезд не ўдалося. Ад атрыманых траўмаў пацярпелыя загінулі на месцы.

На месцы здарэньня працуе сьледча-апэратыўная група. Абставіны будзе ўстанаўліваць Стаўпецкі раённы аддзел Сьледчага камітэту. Ён распачаў праверку па факце гібелі людзей.

Паводле інфармацыі прэс-службы Беларускай чыгункі, надзвычайнае здарэньне адбылося ў 9:34 раніцы нядзелі. Там адзначылі, што матацыкліст парушыў правілы дарожнага руху, выехаў на пешаходны пераход, нягледзячы на цягнік № 734 Берасьце-Менск, які падыходзіў да станцыі.

З-за пашкоджаньня саставу цягнік вымушана на некалькі гадзін затрымаўся на станцыі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG