Пра здарэньне напісала расейская служба Радыё Свабода.
Сьцьвярджаецца, што ён нібыта дзейнічаў на замову ўкраінскай выведкі.
Яшчэ адзін выбух, як сьцьвярджаецца, павінен быў быць арганізаваны іншым вайскоўцам на крэйсэры-авіяносцы «Адмірал Кузьняцоў», які стаіць у рамонце, флягмане расейскага ваенна-марскога флёту.
Ён, як сьцьвярджаецца, адразу зьвярнуўся да камандаваньня пасьля спробы вэрбаваньня.
У якасьці пацьверджаньня слоў ФСБ апублікавала відэа з затрыманьнем, як сьцьвярджаецца, аднаго з вайскоўцаў і паказаньнямі другога, зьнятымі са сьпіны. У выпадку з крэйсэрам выбух спрабавала арганізаваць вайсковая выведка Ўкраіны, сьцьвярджае расейская спэцслужба.
Пацьвярджэньняў усёй гэтай інфармацыі няма, іншых значных падрабязнасьцяў не прыводзіцца.
- «Адмірал Кузьняцоў» — адзіны авіяносец у складзе расейскага флёту.
- Карабель з 2018 году знаходзіцца ў рамонце, пасьля таго як на яго ўпаў кран у плывучым доку пад Мурманскам.
- У 2019 годзе на караблі адбыўся пажар. Шэраг блізкіх да Міністэрства абароны крыніц у Расеі паведамляў, што карабель можа быць сьпісаны, афіцыйна гэта не пацьвярджалася.
Форум