Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзікавіцкі адрэагаваў на заяву ў пракуратуру супраць былой кіраўніцы «Белсату»


Аляксей Дзікавіцкі, архіўнае фота
Аляксей Дзікавіцкі, архіўнае фота

Паводле зьвестак польскага радыё Zet, ліквідатар TVP падаў у акруговую пракуратуру Варшавы заяву аб фінансавым злоўжываньні былой дырэктаркай «Белсату» Агнешкай Рамашэўскай-Гузы.

Як раней напісала радыё Zet, заява ліквідатара TVP тычыцца фінансавых парушэньняў, невыкананьня абавязкаў і злоўжываньня паўнамоцтвамі. Падазрэньні вынікалі з вынікаў аўдыту, які паказаў пераплату за IT-паслугі, празь якія TVP магла страціць каля 7 млн злотых (каля 1,78 млн даляраў). Паводле аўдытараў, папярэдняе кіраўніцтва «Белсату» замаўляла IT-паслугі бяз конкурсу і аналізу рынку ў фірмаў, якія ня мелі адпаведнага досьведу і ўтварыліся нядаўна. Пэўныя паслугі дубляваліся.

«У мяне няма ніякай інфармацыі пра нібыта злоўжываньні пры замове IT-паслуг „Белсатам“, — так пракамэнтаваў інфармацыю выканаўца абавязкаў дырэктара „Белсату“ Аляксей Дзікавіцкі. — Я ніколі не займаўся тэхнічнымі пытаньнямі, але з рацыі пасадаў, якія займаў на тэлеканале, пра магчымыя парушэньні хутчэй ведаў бы. На нешта падобнае не было б маёй згоды. Перакананы, што адпаведныя дзяржаўныя органы гэта пацьвердзяць».

Былая дырэктарка каналу Агнешка Рамашэўская-Гузы, якая ўзначальвала канал да сакавіка 2024 году, перадала мэдыя заяву, у якой абурылася распаўсюдам інфармацыі пра падазрэньні. Суму ў 7 млн злотых яна назвала «абсурднай».

Рамашэўская-Гузы запатрабавала спыніць паклёп і публікацыі аб меркаваных злачынствах, якія без судовай праверкі вінавацяць яе ў раскраданьні сродкаў «Белсату».

Рамашэўская-Гузы заяўляе, што кантракты былі аплачаныя «адпаведна працэдурам, якія ўжываюцца ў TVP, рашэньні звычайна таксама перадаваліся праз іншыя аддзелы кампаніі», а сродкі на IT-паслугі ня ўтойваліся, іх абвяшчалі ў бюджэце каналу.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG