Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стала вядома, як перадавалі Ўкраіне яе грамадзян, вызваленых зь беларускіх турмаў 


Вызваленыя ўкраінцы ў аэрапорце ў Кіеве, 28 чэрвеня 2024
Вызваленыя ўкраінцы ў аэрапорце ў Кіеве, 28 чэрвеня 2024

Вызваленых з беларускіх турмаў украінцаў перадалі праз сухапутную мяжу Беларусі і Ўкраіны, потым даставілі верталётам у Кіеў, дзе ў аэрапорце «Жуляны» іх ўжо сустракалі прадстаўнікі ўладаў, сябры і сьвятары.

Служба бясьпекі Ўкраіны апублікавала відэа вызваленьня ўкраінскіх грамадзян. Як бачна на ім, іх перадалі ўкраінскаму боку на мяжы Берасьцейскай і Валынскай абласьцей, мяжу яны прайшлі пехатой, а потым іх даставілі ў Кіеў на верталёце.

Як відаць на відэа, некаторыя перамяшчаюцца на інвалідных вазках.

28 чэрвеня чора былі вызваленыя 10 украінцаў, пяцёра зь якіх утрымліваліся ў беларускіх турмах.


Гэта Мікола Швец, якога абвінавачвалі ў дывэрсіі ў аэрапорце ў Мачулішчах, а таксама Павел Купрыенка, Натальля Захаранка, Людміла Ганчарэнка і Кацярына Бруханава, асуджаныя на розныя тэрміны ў Беларусі.

«Гэта вынік працы Абʼяднанага цэнтра па каардынацыі пошуку і вызваленьня ваеннапалонных, які выконваў рашэньне Каардынацыйнага штаба па пытаньнях абыходжаньня з ваеннапалоннымі», — гаворыцца ў паведамленьні СБУ.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG