Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Звыш 550 паломнікаў памерлі падчас хаджу ў Саудаўскай Арабіі, большасьць ад сьпякоты


Падчас хаджу 2024 году ў горадзе Мэка
Падчас хаджу 2024 году ў горадзе Мэка

Масавая гібель людзей падчас хаджу адбывалася таксама ў 2023 і 2015 гадах.

Больш за 550 пілігрымаў памерлі падчас хаджу ў Саудаўскай Арабіі. Пра гэта паведамляе AFP са спасылкай на двух арабскіх дыпляматаў.

Ня менш за 323 з памерлых — грамадзяне Эгіпту. Усе яны памерлі ад гарачыні, за выключэньнем аднаго чалавека, які атрымаў траўмы падчас невялікай цісканіны, расказаў адзін з суразмоўцаў выданьня.

Сярод загінулых таксама сама меней 60 грамадзян Ярданіі. Раней улады Ярданіі паведамлялі пра гібель 41 паломніка. Reuters піша, што загінулі таксама 35 грамадзян Тунісу, 11 — Ірану і тры — Сэнэгалу. Прычыны іхнай сьмерці не ўдакладняюцца. Сярод загінулых таксама чацьвёра расейцаў.

Падчас хаджу 2024 году
Падчас хаджу 2024 году

Паводле ўласных падлікаў AFP, па стане на 19 чэрвеня колькасьць загінулых дасягнула 577 чалавек.

На мінулым тыдні паведамлялася, што ў Саудаўскую Арабію прыбылі больш за 1,5 млн паломнікаў з розных краін. Па зьвестках Саудаўскага нацыянальнага мэтэаралягічнага цэнтру, 17 чэрвеня, у панядзелак, тэмпэратура паветра ў цені Вялікай мячэці ў Мэцы склала 51,8 градуса паводле Цэльсія.

  • У 2023 годзе падчас хаджу ў Мэцы загінулі 240 паломнікаў, у асноўным гэта былі грамадзяне Інданэзіі.
  • Больш за 700 чалавек сталі ахвярамі цісканіны каля Мэкі падчас хаджу 2015 году.
Падчас хаджу 2024 году
Падчас хаджу 2024 году

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG