Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі прызналі зьнішчэньне Ўкраінай у пачатку году самалёта далёкага радыёлякацыйнага выяўленьня А-50У


Расейскі самалёт A-50. Ілюстрацыйнае фота
Расейскі самалёт A-50. Ілюстрацыйнае фота

Экіпаж загінуў.

У Расеі прызналі, што самалёт зьбілі сёлета 23 лютага ў Краснадарскім краі.

Як паведаміў тэлеканал «Настоящее время», гэты вынікае з паведамленьняў Сьледчага камітэту Расеі і маскоўскіх судоў агульнай юрысдыкцыі аб завочным арышце камандзіра 138-й зэнітнай ракетнай брыгады Ўзброеных сіл Украіны палкоўніка Міколы Дзямана ў справе пра тэрарыстычны акт.

Паводле сьледзтва, Дзяман, «усьведамляючы, што гэтае паветранае судна не прызначанае для вядзеньня баявых дзеяньняў, ня мае ўзбраеньня, а палёт праходзіў выключна ў паветранай прасторы Расеі, аддаў вайскоўцам незаконны загад на яго зьнішчэньне». Яго абвясьцілі ў фэдэральны вышук.

«У выніку гэтых дзеяньняў загінулі 10 чалавек экіпажу, а самалёт зьнішчаны», — адзначаецца ў паведамленьні.

Інтарэсы ўкраінскага вайскоўца на судовым пасяджэньні прадстаўляў прызначаны судом адвакат Віктар Абашын, які паведаміў выданьню «Коммерсантъ», што «натуральна, пярэчыў арышту грамадзяніна Ўкраіны.

Падбіты самалёт А-50У ўпаў у ваколіцах хутара Трудавая Армэнія Канеўскага раёну Краснадарскага краю. Міністэрства абароны Расеі тады не камэнтавала гэтую інфармацыю. Апэратыўны штаб Краснадарскага краю тады паведаміў толькі аб падзеньні «двух лятальных апаратаў», у выніку чаго загарэўся чарот.

А-50У — мадэрнізаваная вэрсія самалёта-выведніка А-50. Ягоны кошт, паводле расейскага выданьня «Коммерсантъ», перавышае 300 мільёнаў даляраў. Абсталяваньне на такіх самалётах можа адначасова асочваць некалькі дзясяткаў цэляў у небе і на зямлі. Першы такі самалёт украінскія войскі зьбілі ў студзені 2024 году над Азоўскім морам.

Яшчэ адзін самалёт А-50 атрымаў пашкоджаньні 26 лютага 2023 году на вайсковым аэрадроме ў Мачулішчах пад Менскам. А-50 выкарыстоўваецца таксама для выяўленьня і суправаджэньня паветраных і надводных цэляў, а таксама інфармаваньня камандных пунктаў пра стан рэчаў у паветры і над вадой.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG