Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску закрываецца прыватная юрыдычная ВНУ, студэнтаў абяцаюць перавесьці ў іншыя ўстановы


Галоўны корпус «Унівэрсытэту права і сацыяльных тэхналёгій» ў Менску
Галоўны корпус «Унівэрсытэту права і сацыяльных тэхналёгій» ў Менску

З 30 жніўня 2024 года закрываецца адна з найстарэйшых прыватных ВНУ Беларусі — «БІП — Унівэрсытэт права і сацыяльных тэхналёгій».

Рашэньне аб закрыцьці ўхвалілі заснавальнікі. Журналістам «Люстэрка» пацьвердзілі інфармацыю аб гэтым ў прыёмнай рэктара.

«Па рашэньні заснавальнікаў адукацыйная дзейнасьць унівэрсытэту спыняецца з 30 жніўня 2024 году. Усе студэнты, якія на гэты момант у нас ёсьць, будуць пераведзеныя ў іншыя ВНУ гораду Менску. Усё гэта будзе праходзіць цэнтралізавана», — паведамілі ў ВНУ.

Афіцыйнай заявы аб закрыцьці на сайце ВНУ няма.

У рэктараце рэкамэндуюць пачакаць, пакуль зьявіцца афіцыйная інфармацыя і стануць вядомыя ўсе ВНУ, куды будуць пераводзіць студэнтаў.

  • БІП — адна з найстарэйшых прыватных ВНУ Беларусі. Яе ў 1990 годзе адкрыў Сьцяпан Сокал, вучоны і прадпрымальнік. Да 2020 году ён быў рэктарам унівэрсытэту, але 5 сьнежня 2020-га памёр.
  • Першапачаткова БІП называўся Менскай вышэйшай юрыдычнай школай пры Саюзе юрыстаў БССР. У 1991-м школа была перайменаваная ў Беларускі інстытут правазнаўства, а ў сакавіку 1995-га атрымала ліцэнзію ВНУ.
  • У 2021 годзе ўстанова стала унівэрсытэтам і была перайменаваная ў «БІП — Унівэрсытэт права і сацыяльных тэхналёгій».
  • У віншаванні рэктара БІП з нагоды 30-годзьдзя ВНУ ў 2020 годзе сьцьвярджалася, што за час працы там было падрыхтавана больш за 30 тысяч спэцыялістаў рознага профілю: юрыстаў, эканамістаў, бухгальтараў і іншых.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG