Каб гарантаваць бясьпеку, арганізатары абмежавалі колькасьць удзельнікаў і не паведамлялі загадзя публічна пра месца і час правядзеньня акцыі. Паведамляецца, што яна працягвалася каля 30 хвілін і прайшла без здарэньняў. Арганізатары адзначылі, што паліцыя, на іх думку, прыняла празьмерныя меры бясьпекі, па сутнасьці ізаляваўшы акцыю на адной з вуліц Кіева.
У вулічным маршы прынялі ўдзел дыпляматы з розных краін, а таксама калёна вайскоўцаў ВСУ — прадстаўнікоў супольнасці ЛГБТ+. Гучалі лёзунгі як у падтрымку раўнапраўнасьці і супраць дыскрымінацыі, у тым ліку на падставе сэксуальнай арыентацыі або гендэрнай ідэнтычнасьці, так і заклікі да вызваленьня ўкраінскіх ваеннапалонных і да паставак Украіне ўзбраеньняў, у тым ліку сродкі СПА. Галоўным лёзунгам акцыі стаў — «Правы чалавека заўсёды важныя». Удзельнікі, апроч іншага, падтрымалі прыняцьце законапраекту аб барацьбе з нецярпімасьцю, а таксама аб легалізацыі аднаполых партнэрстваў.
«Маршы роўнасьці» праходзілі у Кіеве штогод з 2014 году. У першыя два гады пасьля маштабнага раеійскага ўварваньня яны не праводзіліся.
Форум