Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Упершыню апублікавалі ўнікальны сьпеў «Цьвярдыня» ў выкананьні Ўладзімера Караткевіча


Уладзімер Караткевіч
Уладзімер Караткевіч

Сьпеў вялікі беларускі пісьменьнік запісаў у 1967 годзе для мастацкага фільму паводе свайго раману.

Запіс сьпеву «Цьвярдыня» ў выкананьні Ўладзімера Караткевіча (аўтар словаў — імаверна Ўладзімер Караткевіч, аўтар музыкі — Алег Каравайчук) зроблены для мастацкага фільму «Жыцьцё і ўзьнясеньне Юрася Братчыка» паводле раману «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» ў 1967 годзе.

Фільм трапіў на экраны толькі праз 22 гады. Поўны аўдыёзапіс у сеціве апублікаваны толькі цяпер, паведаміў у фэйсбуку кіраўнік Беларускай Рады культуры Сяргей Будкін.

Вядомая і гісторыя стварэньня кампазыцыі.

«Нямногія заўважаюць, што Ўладзімер Сямёнавіч Караткевіч ня толькі напісаў сцэнар да стужкі, але й сыграў дзьве эпізадычныя ролі — ксяндза ды татарына. Акром таго, засьпяваў за кадрам! Песьня ў розных крыніцах пазначаецца як народная альбо як старадаўні гімн. Хутчэй гэта ўсё ж уласны твор Караткевіча са спасылкай на псальму Давіда, ды выкананы пісьменьнікам у лірніцкае манеры, хаця й пад цымбалы.

Саўндтрэк да фільму „Жыцьцё ды ўзьнясеньне Юрася Братчыка“ напісаў кампазытар Алег Каравайчук, ураджэнец Кіева, і ён таксама, дарэчы, зьняўся ў эпізодзе. Ад пачатку 60-х да 90-х канцэрты Каравайчука забараняліся, а творы канфіскоўваліся…», — напісаў дасьледнік беларускай музыкі Віктар Сямашка.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG