Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«ПіК Свабоды». На колькі падаражэюць аўто. Беларусаў адвучваюць ад заходніх аўтамабіляў


Анастасія Лузгіна, каляж
Анастасія Лузгіна, каляж

У Беларусі могуць істотна падаражэць аўтамабілі. Пра сытуацыю на аўтарынку ў праграме «ПіК Свабоды» разважае экспэртка дасьледчага цэнтру Beroc, эканамістка Анастасія Лузгіна.

Ад канца сакавіка прывозіць у Беларусь аўтамабілі з Эўропы з аб'ёмам рухавіка, большым за 1,9 літра, стала значна складаней. Спачатку Польшча, а потым Латвія перасталі выпускаць у Беларусь машыны, якія нельга экспартаваць у Расею, хоць на Беларусь гэтыя санкцыі фармальна і не распаўсюджваюцца.

З 4 чэрвеня ўжо Літва ўзмацніла кантроль за вывазам аўто, маладзейшых за 5 гадоў, незалежна ад абʼёму і цаны. Менавіта машыны ва ўзросьце да 5 гадоў увозілі ў Беларусь часьцей за ўсё, бо на такія машыны дзейнічалі самыя нізкія мытныя стаўкі.

Раней для машынаў з абʼёмам рухавіка большым за 1,9 літра трэба было паказаць, што аўтамабіль куплены менавіта ў Беларусь і што за яго ўжо ёсьць аплата. А для аўто, маладзейшых за 5 гадоў, цяпер патрабуюць паказаць яшчэ і дэклярацыю ад вытворцы. «Наша Ніва» цытуе перагоншчыка, які мяркуе, што атрымаць дэклярацыю ад вытворцы змогуць толькі афіцыйныя дылеры, якія легальна пастаўляюць новыя машыны ў Беларусь, і гэта фактычна стварае забарону на імпарт патрыманых аўтамабіляў узростам да 5 гадоў.

  • Яшчэ ў красавіку ў Беларусі істотна павысілі ўтылізацыйны збор. Гэта абмежавала магчымасьці фізычных асобаў імпартаваць аўтамабілі з Эўразьвязу.
  • Калі раней беларусы выбіралі машыны эўрапейскіх вытворцаў зь невялікім прабегам ці нават маглі купіць новыя эўрапейскіх машыны расейскай зборкі, дык апошнім часам гэтыя магчымасьці зьнікаюць.
  • Эўрапейскіх вытворцаў на беларускім аўтарынку ўсё больш замяшчаюць кітайскія канкурэнты. Усё больш беларусаў купляюць кітайскія аўтамабілі беларускай зборкі або расейскія аўтамабілі. Гэта робіцца новай нормай. Купіць добрую эўрапейскую машыну ператвараецца ў раскошу.
  • Калі чалавек усё ж хоча купіць аўтамабіль эўрапейскай вытворчасьці, дык цяпер сьпяшацца ўжо няма вялікага сэнсу — абмежаваньні ўжо ўведзеныя. Але, магчыма, мае сэнс глядзець на аўтамабілі зь меншым аб'ёмам рухавіка, на якія няма абмежаваньняў на ўвоз праз Польшчу.

«ПіК Свабоды»

«ПіК Свабоды» — гэты штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

Як глядзець на YouTube

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.

Як слухаць падкаст

Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.

Наш сайт
Apple Podcasts
Spotify
Soundcloud
Podcast Republic

Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG