Прэзыдэнт Ірану загінуў у выніку крушэньня верталёта. Фота зь месца здарэньня
Ратавальнікі працуюць над пошукам целаў на месцы падзеньня верталёта з прэзыдэнтам Ірану Эбрагімам Раісі 20 траўня ў ахутанай туманам горнай мясцовасьці на паўночным захадзе краіны. Міністар замежных спраў Хасэйн Амір-Абдалах’ян таксама быў сярод загінулых разам зь сямю іншымі.

1
Скрыншот зь відэа, апублікаванага Чырвоным Паўмесяцам Ірану 20 траўня, паказвае, як ратавальнікі выцягваюць целы зь месца, дзе разьбіўся верталёт з прэзыдэнтам Ірану Раісі ў ахутанай туманам горнай мясцовасьці на паўночным захадзе Ірану.
63-гадовы Раісі і яго спадарожнікі, у тым ліку міністар замежных спраў Хасэйн Амір-Абдалах'ян, былі знойдзеныя мёртвымі на месцы крушэньня.
63-гадовы Раісі і яго спадарожнікі, у тым ліку міністар замежных спраў Хасэйн Амір-Абдалах'ян, былі знойдзеныя мёртвымі на месцы крушэньня.

2
Ратавальнікі забіраюць целы зь месца аварыі

3
Таварыства Чырвонага Паўмесяца Ірану апублікавала гэтую фатаграфію, на якой відаць абломкі верталёта пасьля яго крушэньня. Дзяржаўная тэлевізія Ірану паведаміла, што верталёт з прэзыдэнтам разьбіўся з прычыны кепскіх умоў надвор'я.

4
Пошукава-ратавальныя групы пры падтрымцы некалькіх замежных урадаў шукалі верталёт пасьля таго, як ён разьбіўся ў горным раёне Ірану вечарам 19 траўня 2024 году.

5
Працу ратаўнікоў ускладнялі ўмовы надвор'я і горная мясцовасьць.

6
Прэзыдэнт Ірану Раісі прыляцеў на ўсход Азэрбайджану для ўдзелу ў адкрыцьці дамбы 19 траўня. На цырымоніі таксама прысутнічаў кіраўнік Азэрбайджану Ільхам Аліеў.

7
Раісі і Аліеў падчас урачыстага адкрыцьця грэблі Кыз-Каласы на ірана-азэрбайджанскай мяжы, 19 траўня 2024 г.

8
Пасьля цырымоніі адкрыцьця грэблі надвор'е ў Кыз-Каласы сапсавалася. Верталёт Раісі накіроўваўся ў горад Тэбрыз, калі разьбіўся каля Джолфі. СМІ паведамляюць, што верталёт з прэзыдэнтам Ірану на борце «зьдзейсьніў грубую пасадку». Пазьней некалькі СМІ са спасылкай на ўрадавыя крыніцы паведамілі, што верталёт разьбіўся падчас перасячэньня горнай і лясістай мясцовасьці.

9
Пустое крэсла прэзыдэнта Раісі ў кабінэце міністраў Ірану пасьля пацьверджаньня яго гібелі ў выніку крушэньня верталёта.

10
Раісі быў абраны прэзыдэнтам у 2021 годзе. З тых часоў ён зрабіў больш жорсткімі многія абмежаваньні для іранцаў, зьвязаныя з захаваньнем «маральных законаў». Падчас ягонага прэзыдэнцтва таксама адбылося крывавае здушэньне антыўрадавых выступаў, выкліканых сьмерцю Махсы Аміні. 22-гадовая дзяўчына памерла ў паліцэйскім пастарунку пасьля таго, як яе затрымалі нібыта за парушэньне правілаў нашэньня хіджабу, як таго патрабуе тэакратычны рэжым Ірану.
Форум