Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь паказала найгоршы ў гісторыі паказьнік у выкананьні правоў прадстаўнікоў ЛГБТК+


Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Беларусы на маршы ЛГБТК-супольнасьці ў Вільні, 1 ліпеня 2023
Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Беларусы на маршы ЛГБТК-супольнасьці ў Вільні, 1 ліпеня 2023

Другі год запар Беларусь займае 45-е месца сярод 49 краінаў Эўропы ў пытаньні прававога становішча прадстаўнікоў ЛГБТК-супольнасьці, вынікае са штогадовай мапы, апублікаванай 15 траўня арганізацыяй эўрапейскіх ЛГБТК+ ILGA-Europe, паведамляе «Позірк».

Па выніках праведзенай арганізацыяй ацэнкі прававой сытуацыі, Беларусь набрала 11,16 са 100% (у 2023 годзе — 12,06%).

Зь сямі паказчыкаў, якія пакладзены ў аснову індэксу, у Беларусі найвышэйшы ў катэгорыі «юрыдычнае гендэрнае прызнаньне» (47,14%), паказчык «прызнаньне правоў сем’яў ЛГБТК+» складальнікі агляду ацанілі ў 11,42%, «роўнасьць і недыскрымінацыю» прадстаўнікоў згаданых груп — у 3,96%. У астатніх чатырох паказьніках — «злачынствы на глебе нянавісьці і распальваньне нянавісьці», «цялесная недатыкальнасьць інтэрсэксуалаў», «прастора грамадзянскай супольнасьці», «наданьне прытулку» — у Беларусі 0%.

Горш, чым у Беларусі, прававое становішча ЛГБТК+ ацанілі ў Армэніі (9,16%), Турэччыне (4,75%), Азэрбайджане (2,25%) і Расеі (2%). Найбольш спрыяльныя ўмовы для ЛГБТК+ — на Мальце (87,84%), далей ідуць Ісьляндыя (83,01%) і Бэльгія (78,47%).

Сярод суседзяў Беларусі (акрамя згаданай вышэй Расеі) найлепшы паказчык у Літвы (27,61%, 35-е месца), далей ідуць Латвія (23,97%, 38-е месца), Украіна (18,76%, 41-е месца) ) і Польшча (17,5%, 42-е месца). Гэта ніжэй за сярэдні паказчык па Эўропе, які складае 41,56% (па краінах ЭЗ — 46,81%).

Упершыню арганізацыя апублікавала гэтую мапу ў 2013 годзе. Найлепшы паказчык у Беларусі быў у 2019 годзе (15,82%, 40 месца), найгоршы — у 2024-м.

  • У Беларусі прадстаўнікі ЛГБТК-супольнасьці нярэдка трапляюць пад перасьлед.
  • Улетку 2023 году Генпракуратура Беларусі нават выступіла з ініцыятывай вызначыць адміністрацыйную адказнасьць за прапаганду ЛГБТ, зьмены полу, пэдафіліі і чайлдфры, паставіўшы гэтыя зьявы ў адзін шэраг.
  • Праваабарончыя і іншыя арганізацыі падпісалі сумесную заяву з патрабаваньнем прытрымлівацца міжнародных абавязаньняў Беларусі ў сфэры сэксуальных і рэпрадуктыўных правоў.
  • У лютым у Беларусі падрыхтавалі законапраект аб адказнасьці за «прапаганду нетрадыцыйных сямейных адносін» і за «добраахвотную адмову нараджаць дзяцей» (так званыя «чайлдфры»).

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG