Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Візыт дзяржсакратара ЗША ў Кіеў: перамога, дэмакратыя і свабода Ўкраіны — найлепшы адказ Пуціну


Сустрэча Ўладзіміра Зяленскага і Энтані Блінкена ў Кіеве 14 траўня 2024
Сустрэча Ўладзіміра Зяленскага і Энтані Блінкена ў Кіеве 14 траўня 2024

Ўладзімір Зяленскі паведаміў, што найперш Украіне патрэбныя сродкі супрацьпаветранай абароны.

Дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен заявіў, што вайсковая дапамога, якую нядаўна падтрымаў Кангрэс ЗША, неўзабаве прыбудзе ва Ўкраіну.

«Мы захапляемся вашай сілай, вашым лідэрствам і стойкасьцю. Мы ведаем, што цяпер складаныя часы. І таксама мы ведаем, што дапамогу ўжо ўзгаднілі, яна ўжо едзе. Яна хутка ўжо прыбудзе ва Ўкраіну, і яна дапаможа вам па-сапраўднаму, каб змагацца супраць агрэсіі Расеі на полі бою», — працытавала Энтані Блінкена інфармацыйнае агенцтва «Інтерфакс Україна».

На сустрэчы з Уладзімірам Зяленскім дзяржсакратар падкрэсьліў, што «ЗША, як і шмат іншых партнэраў Украіны, упэўненыя, што Ўкраіна дасягне перамогі менавіта на полі бою».

Паводле яго, «важным ёсьць і тое, што з часам Украіна стане на ногі і ў сэнсе дэмакратыі, і ў сэнсе эканомікі, будзе свабоднай і квітнеючай».

«Гэта стане найлепшым адказам Пуціну. Гэта будзе найлепш для вашай будучыні, і мы, у ЗША, сапраўды ў гэта верым. Мы бачым вашу мужнасьць і верым, што яна захаваецца. Мы адданыя таму, каб забясьпечыць ваш посьпех», — перакананы Энтані Блінкен.

У сваю чаргу Ўладзімір Зяленскі паведаміў, што найперш Украіне патрэбныя сродкі супрацьпаветранай абароны.

«Тое, што, як мне здаецца, ёсьць важным для абодвух бакоў: гэта найперш рашэньне аб пакеце вайсковай дапамогі — патрэбна даставіць гэтую дапамогу найхутчэй. Гаворка пра СПА найперш. Гэта найбольшая праблема для нас. Нам сапраўды патрэбныя ўжо сёньня два Patriot для Харкава, для Харкаўскай вобласьці, таму што людзі пастаянна цярпяць ад абстрэлаў, ад расейскіх ракет», — заявіў прэзыдэнт Украіны.

Уладзімір Зяленскі таксама дадаў, што ўдзел ЗША і асабіста прэзыдэнта Джо Байдэна ў Саміце міру ў Швайцарыі зьяўляецца для Ўкраіны надзвычайна важным.

«Саміт міру для нас зьяўляецца надзвычайны важным. Нам патрэбна, каб удзельнічалі ня толькі ЗША, а і асабіста прэзыдэнт Байдэн. Ваша дапамога нам таксама патрэбная, каб далучыць як мага больш краін да гэтай ініцыятывы», — дадаў прэзыдэнт Украіны.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG