Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы памёр беларус, які прайшоў празь зьдзекі на Акрэсьціна


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

8 траўня ў Польшчы пасьля працяглай хваробы памёр беларус Дзьмітры Барэйчук, паведаміў кіраўнік фонду BySol Андрэй Стрыжак.

У 2020 годзе Барэйчук зьбіраў подпісы за Віктара Бабарыку, за што быў пакараны арыштам. У 2022 годзе Дзьмітры зноў прайшоў зьняволеньне на Акрэсьціна: зьдзекі, зьбіцьцё і пагрозы, піша Стрыжак.

«З камэры Дзьмітры Барэйчук выйшаў падазраваным па дзьвюх крымінальных справах, а таксама з болем у жываце. Лекары паставілі дыягназ — салідна-кістозная пухліна і рэкамэндавалі ейнае найхутчэйшае выдаленьне. У 2023 годзе Дзьмітры зь сям’ёй экстрана выехаў зь Беларусі. Апэрацыю па выдаленьні пухліны разам з часткай страўніка яму правялі ўжо ў Беластоку. Аднак хвароба не адступіла».

8 траўня Дзьмітры Барэйчук памёр. У Польшчы застаецца ягоная сям’я — жонка і чацьвёра дзяцей, трое зь якіх непаўналетнія. Фонд BySol абвясьціў збор у падтрымку сям’і.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG