Міністар замежных спраў Літвы Габрыелюс Ландсбергіс лічыць невыпадковай заяву КДБ Беларусі пра нібыта падрыхтоўку атакі дронамі зь літоўскай тэрыторыі.
«Імаверна, мэтай зьяўляецца пасеяць смуту, паўплываць на палітычныя працэсы ў краіне, і таму адказам павінна быць казаць праўду — удакладняць або зьняпраўджваць інфармацыю, якую распаўсюджваюць», — працытавала агенцтва BNS Габрыелюса Ландсбергіса.
Паводле яго, калі такія паведамленьні стануць больш частымі, Літве зьвернецца па кансультацыі да сваіх хаўрусьнікаў.
26 красавіка МЗС Літвы ўручыла часоваму паверанаму ў справах Беларусі ў Літве ноту пратэсту за заяву кіраўніка КДБ Беларусі Івана Тэртэля 25 красавіка на Ўсебеларускім народным сходзе пра тое, што Літва нібыта рыхтавала атаку дронамі па аб’ектах у Менску.
Форум