Італьянская газэта La Repubblica паведаміла, што Паўночна-атлянтычны альянс вызначыў дзьве «чырвоныя лініі» для Расеі, у выпадку перасячэньня якіх NATO можа разьмясьціць кантынгент у 100 тысяч вайскоўцаў у краінах, сумежных з Расеяй.
«Упершыню з пачатку вайны NATO у строгай таямніцы і без афіцыйных заяў вызначыла як мінімум дзьве „чырвоныя“ лініі, якія могуць прывесьці да непасрэднага ўмяшаньня ў канфлікт ва Ўкраіне», — адзначаецца ў артыкуле італьянскага выданьня.
Першая чырвоная лінія датычыцца прамога ці ўскоснага ўмяшаньня трэцяга боку ў вайну ва Ўкраіне. У прыватнасьці, вядзецца аб уцягваньні ва ўварваньне з тэрыторыі Беларусі.
Другая «чырвоная» лінія датычыцца ваенных правакацый супраць краін Балтыі, Польшчы ці Малдовы ў пэрыяд патэнцыйных узрушэньняў, напрыклад у часе выбарчых кампаній у Эўропе і ЗША.
У той жа час у выданьні паведамілі, што пакуль NATO ня мае апэратыўных плянаў разгортваньня войскаў.
Італьянскае выданьне таксама сьцьвярджае, што неўзабаве прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон можа заклікаць Кітай «спыніць Маскву». У нядзелю, 5 траўня, лідэр Кітаю Сі Цзіньпін прыбыў у Францыю зь дзяржаўным візытам.
Форум