Па дадзеных аўтараў дакладу, у 2023 годзе ў Кітаі колькасьць зьняволеных пісьменьнікаў і публіцыстаў упершыню перавысіла сотню і склала 107 чалавек. Каля паловы з іх былі асуджаныя за пасады ў інтэрнэце.
Пры гэтым агульны лік кітайцаў, асуджаных за неляяльныя ўладам выказваньні, нашмат вышэйшы. Напрыклад, па паведамленьні «Рэпартэраў без межаў», колькасьць палітвязьняў журналістаў у краіне перавысіла 100 чалавек яшчэ ў 2020 годзе.
Аўтары даклада PEN America налічылі ў сьвеце як мінімум 339 пісьменьнікаў, якія зазналі судовы перасьлед за свае словы. Такім чынам, на долю Кітая прыпадае прыкладна трэць усіх заняволеных – больш, чым у любой іншай краіне.
Дырэктар дасьледчага аддзела PEN America Джэймс Тэйгер заявіў, што рэальная колькасьць арыштаваных за выказваньні ў Кітаі можа быць прыкметна большая, а таксама што ў дакладзе не ўлічаны тыя аўтары, якія знаходзяцца на волі, але падвяргаюцца цэнзуры або вымушаны зьвяртацца да самацэнзуры.
Грамадзянам Кітая, якіх арыштоўваюць з-за недастаткова ляяльных публікацый, звычайна прад'яўляюць абвінавачаньні ў «распальваньні спрэчак і правакаваньні беспарадкаў». Раней нават кітайскія чыноўнікі заяўлялі аб тым, што гэтыя абвінавачаньні сфармуляваны занадта расплывіста і могуць выкарыстоўвацца неправасудна.
Форум