Cьвятлана Ціханоўская разам з дыпляматамі ўсклала кветкі да помніку «Маці Чарнобыля» у віленскім парку Сапегаў у дзень чарнобыльскай трагедыі, каб ушанаваць памяць загінулых і пацярпелых ад наступстваў найбуйнейшай у гісторыі чалавецтва тэхнагеннай катастрофы.
Сьвятлана Ціханоўская ўшанавала памяць ахвяраў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Фотарэпартаж
1
Сьвятлана Ціханоўская з дыпляматамі нясуць кветкі да помніка «Маці Чарнобыля» ў Вільні. 26 красавіка 1986 году выбухнуў чацьвёрты блёк чарнобыльскага рэактара. Аварыя на Чарнобыльскай АЭС лічыцца самай вялікай тэхнагеннай катастрофай XX стагодзьдзя.
2
Пра чарнобыльскую катастрофу важна памятаць, каб такое не паўтарылася, заявіла журналістам дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская 26 красавіка, у 38-ю гадавіну аварыі на ЧАЭС.
Традыцыйна з 1989 году ў гэты дзень у Менску адбывалася мэмарыяльнае шэсьце – Чарнобыльскі шлях.
Традыцыйна з 1989 году ў гэты дзень у Менску адбывалася мэмарыяльнае шэсьце – Чарнобыльскі шлях.
3
Цырымонія ўшанаваньня памяці тых, хто загінуў і пацярпеў падчас аварыі на ЧАЭС.
4
Часовая павераная Літвы ў справах Беларусі Аста Андрыяўскене.
5
Прадстаўнікі амбасады ЗША і амбасады Нарвэгіі.
6
7
8
9
10
11
12
Дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская, часовы павераны ў справах амбасады ЗША ў Літве Тамір Васэр і прэс-аташэ амбасады ЗША Тымаці О'Конар (зьлева направа).
13
Помнік «Маці Чарнобыля» ў парку Сапегаў у Вільні.
Форум