Лінкі ўнівэрсальнага доступу

BelPol: Прызыўнікам забароняць выезд зь Беларусі


Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Адпраўка прызыўнікоў у войска, Менскі ваенкамат
Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Адпраўка прызыўнікоў у войска, Менскі ваенкамат

Ініцыятыва сілавікоў заявіла пра падрыхтоўку адмысловых захадаў у Рэспубліцы Беларусь.

BelPol адзначыў, што, як яму стала вядома, улады «рыхтуюцца да ўвядзеньня чарговых абмежаваньняў правоў і свабод грамадзян» Беларусі.

«Паводле інфармацыі, якая паступіла ад некалькіх надзейных крыніц, рэжым, прыкрываючыся інтарэсамі нацыянальнай бясьпекі, зьбіраецца ўвесьці забарону на выезд за межы Беларусі ўсім грамадзянам, якія падлягаюць прызыву на тэрміновую вайсковую службу».

У адпаведнасьці з артыкулам 30 Закону «Аб вайсковым абавязку і вайсковай службе», прызыву на тэрміновую службу падлягаюць грамадзяне мужчынскага полу ва ўзросьце ад 18 да 27 гадоў, якія знаходзяцца або абавязаныя знаходзіцца на вайсковым уліку і не знаходзяцца ў запасе.

«Пры гэтым увядзеньне абмежаваньня права на выезд названай катэгорыі асоб будзе ўзьнікаць аўтаматычна адначасова з апублікаваньнем указу дыктатара аб правядзеньні чарговага прызыву (нават калі вайсковаабавязаны спраўна зьяўляецца ў вайсковы камісарыят і праходзіць усе неабходныя працэдуры) і будзе здымацца з заканчэньнем мерапрыемстваў па прызыве на тэрміновую службу.

Такім чынам, з улікам таго, што ў Беларусі штогод абвяшчаюцца два прызывы на вайсковую службу — вясновы і восеньскі, і мерапрыемствы па кожным зь іх доўжацца каля чатырох месяцаў, мужчынам прызыўнога ўзросту выезд за межы Беларусі будзе забаронены на працягу 8 месяцаў у годзе», — паведамілі ў BelPol.

BelPol заявіў, што «працягвае сачыць за сытуацыяй».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG