«Дзякуючы зладжанай працы апэратыўных службаў было ўстаноўлена месцазнаходжаньне фігурантаў – яны хаваліся на тэрыторыі Адэскай вобласьці. Зламысьнікі затрыманыя пры сілавой падтрымцы спэцпадраздзяленьня КОРД. Нападнікі – двое вайскоўцаў, бацька і сын, 52 і 26 гадоў, ураджэнцы Віньніцкай вобласьці. Паліцыянт, які загінуў пры выкананьні абавязкаў, абараняючы партнэра, на якога напалі першым, пасьпеў зрабіць стрэлы і параніць зламысьнікаў. Абставіны здарэньня і матывы ўчыненага злачынства высьвятляюцца», – гаворыцца ў паведамленьні.
20 красавіка каля 2:00 у Гайсінскім раёне Віньніцкай вобласьці супрацоўнікі паліцыі спынілі для праверкі аўтамабіль, у якім знаходзіліся двое мужчын. Яны адкрылі агонь па паліцыянтах, ад атрыманых раненьняў загінуў 20-гадовы паліцыянт, яго напарнік быў паранены. Ім пагражае пажыцьцёвае пазбаўленьне волі.