Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінкульт прыраўняў да парнаграфіі дэманстрацыю гомасэксуальных адносінаў і транссэксуальнасьці


Ілюстрацыйнае фота. Вольга Гарубнова падчас ЛГБТ-прайду ў Вільні, 1 ліпеня 2023
Ілюстрацыйнае фота. Вольга Гарубнова падчас ЛГБТ-прайду ў Вільні, 1 ліпеня 2023

Міністэрства культуры Беларусі ўнесла зьмены ў інструкцыю, якой рэглямэнтуецца выпуск, пракат, продаж і рэкляма эратычнай прадукцыі і тавараў сэксуальнага прызначэньня.

Адпаведная пастанова апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, яна набывае сілу пасьля апублікаваньня. У інструкцыю ўнесьлі абноўленыя азначэньні і новыя тэрміны.

У прыватнасьці, у ведамстве перагледзелі азначэньне парнаграфіі. Цяпер «парнаграфіяй» будзе лічыцца ня толькі «вульгарна-натуралістычная, агідна-цынічная, непрыстойная фіксацыя палавых зносінаў, самацэльная, наўмысная дэманстрацыя большай часткай аголеных геніталій, антыэстэтычных сцэнаў палавога акту, сэксуальных скажэньняў, замалёвак з натуры, якія не адпавядаюць маральным крытэрам, абражаюць гонар і годнасьць асобы, ставячы яе на ўзровень праяваў жывёльных інстынктаў», але і «нетрадыцыйныя палавыя адносіны і (або) палавыя паводзіны».

Даецца і азначэньне «нетрадыцыйных палавых адносінаў \ паводзінаў». Імі Мінкульт, сярод іншага, лічыць гомасэксуальныя і бісэксуальныя адносіны, транссэксуальнасьць. Нароўні зь імі ў пералік уключаныя поліаморыя (адносіны аднаго чалавека адначасова зь некалькімі людзьмі), мазахізм, садызм, вуаерызм, эксгібіцыянізм, фэтышысцкі трансвэстызм (апрананьне адзеньня супрацьлеглага полу), пэдафілія, заафілія і нэкрафілія.

Пэдафіліяй чыноўнікі назвалі «нетрадыцыйныя палавыя адносіны і (або) палавыя паводзіны паміж людзьмі, адзін зь якіх не дасягнуў узросту 18 гадоў» — пры тым, што ўзростам сэксуальнай згоды ў Беларусі лічацца 16 гадоў.

У адпаведнасьці з новай інструкцыяй, абарачэньне эратычнай прадукцыі, прадукцыі, якая зьмяшчае элемэнты эротыкі, гвалту і жорсткасьці, прадукцыі па сэксуальнай адукацыі і палавым выхаваньні, прадукцыі сэксуальнага прызначэньня дазваляецца толькі пры наяўнасьці экспэртнага заключэньня аб адсутнасьці ў гэтай прадукцыі «элемэнтаў прапаганды парнаграфіі, гвалту і жорсткасьці».

  • У Беларусі прадстаўнікі ЛГБТК-супольнасьці нярэдка трапляюць пад перасьлед.
  • Улетку 2023 году Генпракуратура Беларусі нават выступіла з ініцыятывай вызначыць адміністрацыйную адказнасьць за прапаганду ЛГБТ, зьмены полу, пэдафіліі і чайлдфры, паставіўшы гэтыя зьявы ў адзін шэраг.
  • Праваабарончыя і іншыя арганізацыі падпісалі сумесную заяву з патрабаваньнем прытрымлівацца міжнародных абавязаньняў Беларусі ў сфэры сэксуальных і рэпрадуктыўных правоў.
  • У лютым у Беларусі падрыхтавалі законапраект аб адказнасьці за «прапаганду нетрадыцыйных сямейных адносін» і за «добраахвотную адмову нараджаць дзяцей» (так званыя «чайлдфры»).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG