Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр навуковец Пітэр Гігс, які прадказаў існаваньне адной з элемэнтарных часьцінак


Пітэр Гігс (справа) размаўляе з бэльгійскім навукоўцам Франсуа Энглерам перад прэс-канфэрэнцыяй, прысьвечанай базону Гігса, у Эўрапейскай арганізацыі ядзерных дасьледаваньняў (CERN) у ліпені 2012 году
Пітэр Гігс (справа) размаўляе з бэльгійскім навукоўцам Франсуа Энглерам перад прэс-канфэрэнцыяй, прысьвечанай базону Гігса, у Эўрапейскай арганізацыі ядзерных дасьледаваньняў (CERN) у ліпені 2012 году

Памёр брытанскі навуковец, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў фізыцы Пітэр Гігс, які прадказаў існаваньне да таго невядомай часьцінкі — базона. Пра яго сьмерць паведаміў Эдынбурскі ўнівэрсытэт, дзе Гігс быў ганаровым прафэсарам.

«Стала вядома, што прафэсар Пітэр Гігс памёр ва ўзросьце 94 гадоў. Ён мірна пайшоў з жыцьця ў сябе дома ў панядзелак, 8 красавіка, пасьля непрацяглай хваробы», — гаворыцца ў паведамленьні на сайце ўнівэрсытэту.

Гігс у 1964 годзе выказаў здагадку пра існаваньне невядомай да таго часу часьцінкі — базона. Амаль праз паўстагодзьдзя гэта было пацьверджана падчас дасьледаваньняў на Вялікім адронным каляйдэры ў Жэнэве, які належыць Эўрапейскай арганізацыі ядзерных дасьледаваньняў. Саму часьцінку ў выніку назвалі базонам Гігса, у гонар брытанскага фізіка.

У 2013-м Гігсу сумесна з бэльгійцам Франсуа Энглерам, разам зь якім ён зрабіў прадказаньне пра існаваньне базона, прысудзілі Нобэлеўскую прэмію.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG