Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская тэнісістка Сабаленка трапіла ў рэйтынг Forbes


Арына Сабаленка, 2020 год
Арына Сабаленка, 2020 год

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка трапіла ў новы рэйтынг амэрыканскага часопіса Forbes «30 да 30. Эўропа».

Гэты сьпіс апублікавалі на сайце выданьня 9 красавіка.

Forbes уключыў у рэйтынгі самых уплывовых у Эўропе, на думку аналітыкаў выданьня, людзей ва ўзросьце да 30 гадоў з розных сфэраў. 25-гадовая Арына Сабаленка трапіла ў разьдзел «Спорт і гульні» за дасягненьні ў тэнісе і высокія даходы.

Раней Forbes паставіў яе на шостае месца сярод самых высокааплатных спартовак у сьвеце ў 2023 годзе: Сабаленка зарабіла 14,7 млн даляраў.

Арына Сабаленка на сёньняшні дзень займае другі радок у міжнародным рэйтынгу WTA.

  • У сакавіку ўвага журналістаў была прыцягнутая да Сабаленкі ў сувязі з гібельлю беларускага хакеіста і трэнэра Канстанціна Кальцова, зь якім яна сустракалася з 2020 году. У камэнтары СМІ тэнісістка заявіла, што на момант сьмерці Кальцова яны ўжо не былі ў стасунках.
  • Раней тэнісістка зазнала вострую крытыку за сваю палітычную пазыцыю, а менавіта за падтрымку палітыкі Лукашэнкі на радзіме і маўчаньне адносна расейскай ваеннай агрэсіі ва Ўкраіне. У 2020 годзе Сабаленка пасьля народных пратэстаў супраць дыктатуры на радзіме падпісала ліст у падтрымку Лукашэнкі і паўдзельнічала зь ім у балі на Новы 2021 год. Пазьней Сабаленка заявіла, што цяпер ужо не падтрымлівае дзеяньні Лукашэнкі.
  • Пасьля пачатку расейскай агрэсіі ва Ўкраіне на пытаньні пра вайну Сабаленка казала, што ня мае камэнтароў на пытаньні такога парадку і гатовая размаўляць толькі пра тэніс. Украінскія тэнісісткі пасьля матчаў адмаўляліся ціснуць Сабаленцы руку. Пазьней яна казала, што супраць вайны, але ні на што паўплываць ня можа.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG