Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне заблякавалі праект журналісткі, якой Лукашэнка даваў інтэрвію


Дзіяна Панчанка, колішняя ўкраінская журналістка, 17 жніўня 2023 году ў часе запісу інтэрвію з Аляксандрам Лукашэнкам
Дзіяна Панчанка, колішняя ўкраінская журналістка, 17 жніўня 2023 году ў часе запісу інтэрвію з Аляксандрам Лукашэнкам

Аляксандар Лукашэнка называў аўтарку заблякаванага каналу ўкраінскай журналісткай.

У Цэнтры супрацьдзеяньня дэзынфармацыі пры Радзе нацыянальнай бясьпекі і абароны (РНБА) Украіны паведамілі аб блякаваньні YouTube-праекту «ПАНЧЕНКО», які прасоўваў расейскую прапаганду.

У цэнтры нагадалі, што раней супраць аўтаркі каналу Дзіяны Панчанкі ўвялі пэрсанальныя санкцыі, а Служба бясьпекі Ўкраіны завяла крымінальную справу за дзяржаўную здраду і апраўданьне ўзброенай расейскай агрэсіі супраць Украіны.

У жніўні 2023 Аляксандар Лукашэнка даў інтэрвію гэтаму праекту, а яго аўтарку Дзіяну Панчанку ён назваў украінскай журналісткай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG