Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны палітвязьняў: Дзяніс Івашын быў на спатканьні з маці


Людміла Івашына і Дзяніс Івашын, маці і сын
Людміла Івашына і Дзяніс Івашын, маці і сын

Палітвязень гаворыць, што ня мае праблем са здароўем.

Асуджаны на 13 гадоў і 1 месяц за «здраду дзяржаве» незалежны журналіст Дзяніс Івашын меў кароткачасовае спатканьне з маці, якую ўбачыў упершыню з 20 сьнежня 2022 году. Палітвязень выглядае хударлявым, але застаецца ў бадзёрым настроі і ўсьміхаецца.

Гаворыць, што ня мае праблем са здароўем, адзначаецца на старонцы пра палітвязьня.

Размова Івашына з маці доўжылася 4 гадзіны.

  • Журналіста з Горадні Дзяніса Івашына арыштавалі ў сакавіку 2021 году і ў чэрвені 2022-га на закрытым працэсе асудзілі на 13 гадоў і 1 месяц зьняволеньня, абвінаваціўшы ў «здрадзе радзіме» і «незаконным зборы і распаўсюдзе зьвестак аб прыватным жыцьці».
  • Да арышту Дзяніс Івашын працаваў як рэдактар-валянтэр беларускай вэрсіі сайту міжнароднай расьсьледніцкай супольнасьці InformNapalm, а таксама быў няштатным карэспандэнтам газэты «Новы час».
  • Журналіст стаў вядомы дзякуючы сваім расьсьледаваньням пра скандальную будоўлю рэстарацыі ў Курапатах, а таксама пра пераход былых украінскіх «беркутаўцаў» у сілавыя структуры Беларусі.
  • Праваабаронцы прызналі Дзяніса Івашына палітычным вязьнем.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG