26 сакавіка асуджанага на 19 гадоў калёніі анархіста Дзьмітрыя Разановіча пачалі судзіць па артыкуле аб злосным непадпарадкаваньні адміністрацыі калёніі (артыкул 411 КК), піша тэлеграм-канал «Права на паўстаньне».
Паводле інфармацыі канала, суд праходзіць у калёніі «Ваўчыныя норы» ў Івацэвічах, а паседжаньне працягнецца да 10 красавіка. Таксама стала вядома, што ў сакавіку Разановіча зьмяшчалі на 10 дзён у ШЫЗА.
- У кастрычніку палітвязьня перавялі ў памяшканьне камэрнага тыпу — як паведамлялі, да сакавіка 2024 году. Раней Дзьмітрыя Разановіча неаднаразова зьмяшчалі ў ШЫЗА, а таксама пазбавілі спатканьняў і перадач і пагражалі перавесьці на турэмны рэжым.
- Дзьмітрыя Разановіча затрымалі ў канцы кастрычніка 2020 году.
- 22 сьнежня Менскі абласны суд прызначыў анархістам Аліневічу і Раманаву па 20 гадоў калёніі, Разановічу — 19 гадоў калёніі; Дубоўскаму — 18 гадоў калёніі. Суд зь першага пасяджэньня адбываўся ў закрытым рэжыме.