Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экіпаж зь беларускай Васілеўскай будзе ляцець да арбітальнай станцыі замест трох гадзін двое сутак — «Роскосмос»


Марына Васілеўская.
Марына Васілеўская.

Беларуская касманаўтка будзе ляцець да арбітальнай станцыі замест трох гадзін двое сутак

У карпарацыі «Роскосмос» пацьвердзілі дакладную дату паўторнага запуску карабля «Саюз МС-25» зь беларускай Марынай Васілеўскай на борце — субота 23 сакавіка.

Ляцець да Міжнароднай касьмічнай станцыі экіпажу трэба будзе даўжэй, чым заплянавана. Першапачаткова гаворка ішла пра тры гадзіны палёту, але цяпер вырашылі, што карабель з Алегам Навіцкім, Марынай Васілеўскай і амэрыканкай Трэйсі Дайсан дабярэцца да МКС па двухсутачнай схеме збліжэньня, гэта значыць, палёт прыкметна расьцягнецца.

Стартуе ракета ў суботу, 23 сакавіка, у 15:36 паводле менскага часу. Вернуцца на зямлю касманаўты маюць 6 красавіка замест 2 красавіка.

Першапачаткова старт з касмадрома Байканур быў заяўлены на 21 сакавіка. Але запуск адмянілі з прычыны непаладкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG