Прычынай пераносу запуску карабля да МКС стала прасадка напружаньня хімічнай крыніцы току. Пра гэта кіраўнік «Раскосмасу» Юрый Барысаў заявіў агенцтву «Інтэрфакс».
«На завяршальным этапе перадпускавай падрыхтоўкі адбылася няштатная сытуацыя. Уся працэдура была спынена. Прычына выяўлена. Толькі што на пасяджэньні Дзяржаўнай камісіі высьветлілі: прычынай была прасадка напружаньня хімічнай крыніцы току», — сказаў Барысаў.
Такім чынам, пілятаваны карабель «Саюз МС-25» зь беларускай Марынай Васілеўскай на борце не адправіўся ў экспэдыцыю. Запуск адклалі на 24 гадзіны.