Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар абароны Хрэнін заявіў, што SMS-позвы будуць абавязковымі толькі ў ваенны час


Віктар Хрэнін. Архіўнае фота
Віктар Хрэнін. Архіўнае фота

Міністар абароны Віктар Хрэнін расказаў падрабязнасьці аб ухваленым Саветам Рэспублікі законапраекце аб пытаньнях нацыянальнай бясьпекі.

Міністэрства абароны Беларусі сумесна зь іншымі дзяржаўнымі органамі падрыхтавала праект закону «Аб зьмяненьні законаў у пытаньнях гарантаваньня нацыянальнай бясьпекі». Дакумэнтам прадугледжана карэкціроўка 12 законаў Рэспублікі Беларусь, піша БелТА.

«Удасканальваецца сыстэма вайсковага ўліку, абвесткі і яўкі грамадзян на мерапрыемствы прызыву. Уводзіцца абавязак грамадзян у ваенны час і пэрыяд мабілізацыі зьяўляцца на пункты збору пасьля абвесткі з дапамогай SMS-паведамленьня. У мірны час SMS-паведамленьне будзе дадатковай крыніцай інфармаваньня грамадзян. Спрашчаецца парадак мэдыцынскага агляду грамадзян пры іх прызыве на вайсковую службу», — расказаў Віктар Хрэнін.

Зьмяняецца ўзрост першапачатковага прыёму грамадзян мужчынскага полу на вайсковы ўлік з 16 на 17 гадоў, адзначыў міністар абароны. Удакладняецца пералік вайсковаабавязаных, якім даецца адтэрміноўка ад прызыву па мабілізацыі, адзначыў міністар. Органы дзяржаўнай бясьпекі надзяляюцца паўнамоцтвамі складаць пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэньнях за няяўку бяз важных прычын па прызыве грамадзян, якія знаходзяцца ў іх на вайсковым уліку.

Паводле Хрэніна, таксама ўзмацняюцца жорсткасьць санкцый за ўчыненьне правапарушэньняў супраць парадку прыпіскі грамадзян да прызыўных участкаў, прызыву на вайсковую службу і воінскага ўліку. Так, павялічваецца максымальны памер штрафу за правапарушэньні ў воінскім уліку з 5 да 30 базавых велічынь.

Вайсковыя камісары надзяляюцца правам абмяжоўваць выезд за межы краіны грамадзян, якія парушаюць абавязкі ў воінскім уліку і ўхіляюцца ад мерапрыемстваў прызыву на вайсковую службу. Раней абмежаваньне распаўсюджвалася на вайсковую службу і не датычылася катэгорыі «прызваныя на вайсковыя зборы».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG