Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сілавікі разграмілі кватэру анархіста Рамана Халілава і яго маці – палітзьняволенай


Разгромленая кватэра актывіста анархісцкага руху Рамана Халілава
Разгромленая кватэра актывіста анархісцкага руху Рамана Халілава

Супрацоўнікі Галоўнага ўпраўленьня барацьбы з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй (ГУБАЗіК) МУС разграмілі кватэру актывіста анархічнага руху Рамана Халілава і яго маці Гаянэ Ахціян.

Адпаведнае відэа апублікаваў набліжаны да сілавых структураў тэлеграм-канал.

Кватэра знаходзіцца ў Полацку.

Сілавікі выламалі дзьверы ў кватэру, зламалі мэблю, раскідалі рэчы і назваўшы разгром «рубрыкай „Кватэрнае пытаньне“».

Халілаў пакінуў Беларусь у 2019 годзе праз пагрозу палітычнага перасьледу.

Гаянэ Ахціян 12 красавіка 2022 году асуджаная судом Фрунзенскага раёну Менску на тры гады абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Прызнаная палітзьняволенай. Пасьля абвяшчэньня прысуду пакінула Беларусь.

26 лістапада 2021 году сілавікі выламалі дзьверы полацкай кватэры Ахціян і правялі ператрус. У той жа дзень жанчыну затрымалі, яе арыштавалі на 10 сутак паводле арт. 24.3 КаАП (непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі). Пазьней у межах крымінальнай справы яе абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

  • 6 верасьня 2022 года Менскі гарадзкі суд прыгаварыў дзесяць палітзняволеных фігурантаў «справы анархістаў» да доўгіх тэрмінаў пазбаўленьня волі.
  • Праваабаронцу Марфу (Марыю) Рабкову прыгаварылі да 15 гадоў пазбаўленьня волі, Аляксандра Францкевіча — да 17, Акіхіру Гаеўскага-Ханаду — да 16, Аляксея Галаўко — да 12, Паўла Шпетнага, Мікіту Дранца, Аляксандра Казлянко, Андрэя Чапюка — да шасьці, Андрэя Марача, Данііла Чуля — да пяці.
  • Таксама суд абавязаў выплаціць штраф у памеры 22.400 рублёў кожнага (Францкевіч, Гаеўскі-Ханада, Рабкова, Галаўко), па 16.000 рублёў кожнага (Шпетны, Дранец, Казлянка, Чапюк, Марач, Чуль).
  • Палітвязьняў абвінавачвалі ў арганізацыі, кіраўніцтве або ўдзеле ў анархісцкіх групах («Рэвалюцыйнае дзеяньне», «Народная самаабарона», «Революційна дія»), іх судзілі па розных эпізодах, якія адносяцца да 2016–2020 гадоў. Матэрыялы справы складалі 160 тамоў, абвінавачваньне было прад’яўлена па дзесяці артыкулах Крымінальнага кодэксу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG