З ініцыятывы адміністрацыі івацэвіцкай калёніі № 22 супраць палітзьняволенага анархіста Дзьмітрыя Разановіча завялі крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 411 КК («злоснае непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі калёніі»).
Паводле @belarus_abc, суд на ім распачнецца 26 сакавіка ў Івацэвічах.
- Летась палітвязьня перавялі ў ПКТ да сакавіка. Раней паведамлялася, што Дзьмітрыя неаднаразова зьмяшчалі ў ШЫЗА, а таксама пазбавілі спатканьняў і перадач і пагражалі перавесьці на турэмны рэжым.
- Дзьмітрыя затрымалі напрыканцы кастрычніка 2020 году. 22 сьнежня 2021 году Менскі абласны суд прызначыў Аліневічу і Раманаву — па 20 гадоў калёніі; Разановічу — 19 гадоў калёніі; Дубоўскаму — 18 гадоў калёніі. Суд зь першага пасяджэньня адбываўся ў закрытым рэжыме.