Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш за 300 дэпутатаў Эўрапарлямэнту падпісалі паштоўкі для беларускіх палітычных вязьняў


Дэпутаты Эўрапарлямэнту падпісваюць паштоўкі палітычным вязьням. Страсбург, 13 сакавіка 2024 году
Дэпутаты Эўрапарлямэнту падпісваюць паштоўкі палітычным вязьням. Страсбург, 13 сакавіка 2024 году

Больш за 300 дэпутатаў Эўрапейскага Парлямэнту падпісалі паштоўкі для беларускіх палітвязьняў, паведаміла дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х.

Ціханоўская напісала, што «поўніцца ўдзячнасьцю» да іх і адзначыла, што такі «выдатны акт салідарнасьці дае надзею і зараджае энэргіяй для барацьбы з гэтай несправядлівасьцю».

«На карту пастаўленыя жыцьці людзей, і мы ня можам спыніцца, пакуль усе ня будуць вызваленыя», — напісала Ціханоўская.

Адна з паштовак палітвязьням, падпісаная дэпутатам Эўрапарлямэнту
Адна з паштовак палітвязьням, падпісаная дэпутатам Эўрапарлямэнту

Акцыя салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі праходзіць у рамках ініцыятывы #EPstandsBYyou 11–14 сакавіка на пленарнай сэсіі Эўрапарлямэнту ў Страсбургу (Францыя).

Дэпутаты Эўрапарлямэнту з падпісанымі паштоўкамі
Дэпутаты Эўрапарлямэнту з падпісанымі паштоўкамі

Ціханоўская адзначыла, што аднаўленьне гэтай ініцыятывы стала вынікам яе нядаўняй сустрэчы з прэзыдэнткай Эўрапарлямэнту Рабэртай Мэтсалай, і выказала ўпэўненасьць, што #EPstandsBYyou падштурхне палітыкаў па ўсёй Эўропе далучыцца да барацьбы за свабоду беларускіх палітвязьняў.

На 14 сакавіка ў Беларусі налічваюцца 1 412 чалавек, якіх прызнае палітвязьнямі праваабарончая супольнасьць, аднак рэальная колькасьць людзей, якія зазналі палітычныя рэпрэсіі, у тым ліку зьняволеньне, значна большая.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG