Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мабільным апэратарам забаранілі рассылаць рэклямныя SMS


Цэнтар абароны пэрсанальных дадзеных (ЦАПД) паведаміў пра скаргі на рассылку рэклямных паведамленьняў на нумары мабільных тэлефонаў бяз згоды абанэнтаў.

ЦАПД высьветліў, што апэратары сетак мабільнай сувязі рассылалі рэкляму на падставе дамовы на аказаньне паслугі рассылкі таргетаваных SMS-паведамленьняў. Для гэтага выкарыстоўвалі сваю кліенцкую базу, абапіраючыся на выбарку па крытэрах замоўніка паслугі.

Апрацоўка пэрсанальных зьвестак фізычнай асобы, у тым ліку нумароў мабільнага тэлефона, для рассыланьня рэклямы не адносіцца да выпадкаў, калі атрыманьне згоды на апрацоўку пэрсанальных дадзеных не патрабуецца, — падкрэсьліў Цэнтар абароны пэрсанальных дадзеных.

У выніку на патрабаваньне ЦАПД рассылку рэклямы на нумары мабільных тэлефонаў спынілі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG