Такія зьвесткі прыводзяцца ў маніторынгу парушэньняў культурных правоў і правоў чалавека ў дачыненьні да дзеячаў культуры за 2023 год, які падрыхтаваў Беларускі ПЭН, піша Позірк.
ПЭН зафіксаваў 163 парушэньні ў дачыненьні да 147 арганізацый і супольнасьцяў; 57 – у дачыненьні да аб’ектаў гістарычна-культурнай спадчыны і беларускай мовы; 182 старонкі дзеячаў культуры ў сацыяльных сетках або музычныя кліпы, кнігі, часопісы, сайты, ютуб-каналы і іншыя матэрыялы на культурную тэматыку ўнесены Міністэрствам інфармацыі ў Рэспубліканскі сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
ПЭН адзначае, што ў зьняволеньні памерлі мастак Руслан Карчаулі, культурны мэнэджэр і блогер Мікалай Клімовіч, мастак і пэрформэр Алесь Пушкін.
Праваабаронцы падкрэсьліваюць, што задушэньне іншадумства і свабоды выказваньня думкі адбываецца пад выглядам барацьбы з экстрэмізмам і тэрарызмам. Датычнымі да «экстрэмісцкай дзейнасьці» за мінулы год улады прызналі 80 дзеячаў культуры (агулам ужо не менш за 188), яшчэ 10 дзеячаў культуры ў 2023 годзе ўнесены ў «сьпіс тэрарыстаў» (28).