Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля 30 дзён арышту ня выйшлі на волю былы палітвязень Раманаў і былы палітык Палякоў


 Аляксей Раманаў, архіўнае фота
Аляксей Раманаў, архіўнае фота

Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.

22 лютага скончыўся паўторны арышт былога палітвязьня Аляксея Раманава. Яго затрымалі супрацоўнікі КДБ 23 студзеня, падчас кампаніі масавага перасьледу па ўсёй Беларусі.

На судзе Раманаў атрымаў 15 дзён арышту нібыта за «распаўсюджваньне экстрэмісцкіх матэрыялаў». Пасьля суд дадаў яму яшчэ 15 дзён. Сёньня Аляксей мусіў выйсьці з ізалятару.

Як стала вядома Свабодзе, Аляксея Раманава не адпусьцілі з гомельскага ІЧУ «у сувязі з выбарамі».

Ён мае інваліднасьць, анкалягічнае захворваньне і панкрэатыт. У ізалятары яму некалькі разоў рабілася блага. Яго адвозілі ў шпіталь і вярталі назад.

«Лекары сказалі, што ён патрабуе шпіталізацыі, яго пакладуць на лячэньне, калі адбудзе адміністрацыйны арышт», — сказала Свабодзе інфармаваная крыніца.

Ня выйшаў пасьля 30-дзённага арышту і былы гомельскі палітык Васіль Палякоў. Ён таксама быў затрыманы 23 студзеня, двойчы атрымліваў па 15 сутак паводле адміністрацыйных артыкулаў. Ёсьць інфармацыя, што на яго завялі крымінальную справу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG