Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АПК узнагародзіў Вячорку, Някляева, Смулкову, Сурвілу, Шупу і іншых за ўнёсак у захаваньне і папулярызацыю беларускай мовы


Фота ўзнагародаў з афіцыйнага тэлеграм-каналу Аб'яднанага пераходнага кабінэту
Фота ўзнагародаў з афіцыйнага тэлеграм-каналу Аб'яднанага пераходнага кабінэту

З нагоды міжнароднага Дня роднай мовы Аб’яднаны пераходны кабінэт (АПК) прыняў рашэньне ўзнагародзіць шэраг выбітных людзей за ўнёсак у захаваньне і папулярызацыю беларускай мовы.

Як паведамляе прэс-служба АПК, мэдалём Францыска Скарыны ўзнагароджаныя

  • мовазнаўца Вінцук Вячорка,
  • грамадзка-палітычны дзеяч, паэт, празаік Уладзімер Някляеў,
  • беларусістка, першая амбасадарка Польшчы ў Беларусі Эльжбэта Смулкова,
  • старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвіла,
  • перакладчык, журналіст Сяргей Шупа,
  • і яшчэ чатыры чалавекі, імёны якіх не раскрываюцца з прычынаў бясьпекі.

Мэдалём «Гонар і годнасць» узнагароджаныя

  • доктар філялягічных навук Ніна Баршчэўская,
  • дырэктар Беларускага ліцэя ў Гайнаўцы Ігар Лукашук,
  • паэтэса і перакладчыца Ванда Марцінш,
  • гісторык, выдавец Андрэй Янушкевіч.
  • і яшчэ два чалавекі, імёны якіх не раскрываюцца з прычынаў бясьпекі.

Кандыдатуры ўзнагароджаных прадставіла Камісія па ўзнагародах пры Аб’яднаным пераходным кабінэце.

«Кожны і кожная зь іх зрабілі вялікі ўнёсак у захаваньне і папулярызацыю беларускай мовы, гэта прафэсіяналы сваёй справы. Па кожнай з кандыдатур Камісія па ўзнагародах прагаласавала аднагалосна. Шчыра віншую ўсіх узнагароджаных, а зь імі і ўсіх прыхільнікаў беларускай мовы, бо толькі нашымі агульнымі высілкамі яна будзе жыць і разьвівацца!» — пракамэнтавала ўзнагароджаньне прадстаўніца АПК у нацыянальным адраджэньні Аліна Коўшык.

Узнагароды распрацавала і вырабіла Геральдычная рада.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG