Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне ўшаноўваюць герояў Нябеснай сотні, якія загінулі 10 гадоў таму. Сярод іх два беларусы


Ушанаваньне памяці загінулых у часе акцыяў пратэсту ў Кіеве ў 2013–2014 гадах. 20 лютага 2024
Ушанаваньне памяці загінулых у часе акцыяў пратэсту ў Кіеве ў 2013–2014 гадах. 20 лютага 2024

Другі год запар ушанаваньне памяці герояў Нябеснай сотні адбываецца ва ўмовах поўнамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны.

Ва Ўкраіне 20 лютага — дзень памяці герояў, якія загінулі дзесяць гадоў таму ў часе масавых акцый пратэсту супраць адмовы ўладаў ад эўрапейскай інтэграцыі.

У гэты дзень дзесяць гадоў таму ў выніку штурму сілавікі расстралялі 47 грамадзян. Усяго ахвярамі сталі 88 пратэстоўцаў, у тым ліку два беларусы — грамадзянін Беларусі Міхась Жызьнеўскі (загінуў 22 студзеня 2014 году) і грамадзянін Украіны, этнічны беларус, колішні дэпутат парлямэнту Якаў Зайко (памёр 18 лютага 2014 году ад інфаркту, калі ўцякаў ад бэркутаўцаў на вуліцы Інстытуцкай у Кіеве).

Ушанаваньне памяці загінулых у часе акцыяў пратэсту ў Кіеве ў 2013-2014 гадах. 20 лютага 2024
Ушанаваньне памяці загінулых у часе акцыяў пратэсту ў Кіеве ў 2013-2014 гадах. 20 лютага 2024

Раніцай 20 лютага прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі разам са сваёй жонкай Аленай прыйшлі да Крыжа на алеі Герояў Нябеснай сотні ў Кіеве і паставілі свае зьнічы ў памяць загінулых. У цырымоніі ўзялі ўдзел акрэдытаваныя ва Ўкраіне замежныя дыпляматы.

Крыж на месцы гібелі пратэстоўцаў на вуліцы Інстытуцкай (цяпер алея Герояў Нябеснай сотні) паставілі па ініцыятыве грамадзкасьці. У будучыні ён стане часткай Нацыянальнага мэмарыяльнага комплексу герояў Нябеснай сотні — Музэю Рэвалюцыі Годнасьці.

Кожны год на месца гібелі актывістаў у 2013–2014 гадах звычайныя грамадзяне нясуць свае кветкі і ставяць зьнічкі. Аналягічныя мерапрыемствы 20 лютага адбываюцца ва ўсіх рэгіёнах Украіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG