Сьцьвярджаецца, што затрыманыя вінаватыя ва «ўдзеле ў незаконных акцыях, адпраўцы бюлетэняў у чат-бот экстрэмістаў, забароненых падпісках і рэпостах».
Паводле праўладнага тэлеграм-каналу, у міліцыю пра супрацоўнікаў паведаміла кіраўніцтва радыёстанцыі.
На відэа дзяўчына кажа, што ў яе тэлефоне былі відэа з падзеяў 2020 году. Яна таксама кажа, што адправіла бюлетэнь з голасам за Ціханоўскую ў чат-бот «Голас».
Гукарэжысэр сказаў на відэа, што быў падпісаны на «дэструктыўныя» тэлеграм-каналы, але потым іх выдаліў, і заявіў, што пакідаў камэнтары.
- «Альфа Радыё» — гэта адна з найстарэйшых музычна-інфармацыйных радыёстанцый. У 2015 годзе яна стала часткай выдавецкага дому «Беларусь сегодня», які курыруе адміністрацыя прэзыдэнта.