Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Украіны сьледам за галоўнакамандуючым Узброеных сіл зьмяніў начальніка Генштабу


Анатоль Баргілевіч, архіўнае фота
Анатоль Баргілевіч, архіўнае фота

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі сьледам за галоўнакамандуючым Узброеных сіл Украіны зьмяніў і начальніка Генштабу Замест генэрал-лейтэнанта Сяргея Шаптала пасаду заняў генэрал-маёр Анатоль Баргілевіч.

Пра гэта Зяленскі заявіў у вечаровым звароце 9 лютага. Паводле прэзыдэнта Ўкраіны, кандыдатуру Баргілевіча прапанаваў новы камандуючы Ўзброенымі сіламі Ўкраіны Аляксандар Сырскі.

Да перастаноўкі Баргілевіч узначальваў Сілы тэрытарыяльнай абароны Ўкраіны.

Баргілевіч падчас абароны Кіева ў 2022 годзе курыраваў гастомельскі напрамак, паведамляе «РБК-Украіна». Там расейскі спэцназ захапіў аэрадром, які, як мяркуецца, павінен быў быць выкарыстаны для перакідваньня дэсанту ПДВ. Скарыстацца ім расейскім вайскоўцам не ўдалося.

Зяленскі назваў Баргілевіча дасьведчаным чалавекам, які разумее задачы і мэты вайны. Яму 54 гады, ён скончыў Нацыянальны ўнівэрсытэт абароны ў Кіеве. Падрабязнасьцяў яго біяграфіі ўкраінскія крыніцы не прыводзяць.

8 лютага Зяленскі зьмяніў камандуючага ўсімі ўзброенымі сіламі. З пасады быў звольнены генэрал Валеры Залужны, яго месца заняў генэрал-палкоўнік Аляксандар Сырскі.

9 лютага Залужны быў узнагароджаны званьнем Героя Ўкраіны. Яго наступнае прызначэньне не аб’яўлялася.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG