Згодна з праектам, усяго перайменаваць хочуць 24 вуліцы і завулкі. Імя Кастуся Каліноўскага плянуецца прысвоіць вуліцы і завулку, якія цяпер названыя ў гонар Героя Савецкага Саюза Сяргея Сьмірнова.
Таксама перайменаваць плянуюць вуліцы, названыя ў Матросава, Мічурына, Разіна, Талстога, Тургенева, Чкалава і іншых вядомых расейцаў.
З пачатку расейскага ваеннага ўварваньня, якое падтрымала кіраўніцтва Беларусі, ва Ўкраіне ва ўсіх населеных пунктах адбываецца замена беларускай і расейскай тапанімікі, створанай яшчэ ў савецкія часы.
У той жа час ва ўкраінскіх гарадах пачалі зьяўляцца вуліцы ў гонар беларусаў, якія загінулі ва Ўкраіне, а таксама беларускага нацыянальнага героя Кастуся Каліноўскага (1838–1864), першага беларускага рэвалюцыянэра.
- 1 лютага стала вядома, што ўлады Роўна вырашылі назваць адну з гарадзкіх вуліц у гонар беларускага добраахвотніка Міраслава Лазоўскага, які загінуў у траўні 2023 году ў баі пад Бахмутам.
- На мінулым тыдні стала вядома, што з просьбай назваць адну з цэнтральных вуліц Львова ў гонар Кастуся Каліноўскага да ўладаў украінскага горада зьвярнуліся арганізацыі «Беларускі інфармацыйны цэнтар у Львове» і «Заходні інфармацыйны фронт».
- Батальён імя Кастуся Каліноўскага быў створаны 9 сакавіка 2022 году, 26 сакавіка ён увайшоў у склад Узброеных Сіл Украіны. У Беларусі па факце стварэньня палка Каліноўскага завялі крымінальную справу, ён прызнаны «экстрэмісцкім фарміраваньнем».
- Афіцыйная беларуская прапаганда апошнім часам прадстаўляе беларускага нацыянальнага героя, аднаго з кіраўнікоў антырасейскага паўстаньня 1863 году як «польскага тэрарыста».