Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зяленскі падпісаў указ аб «гістарычна населеных украінцамі» землях у Расеі


Інаўгурацыя прэзыдэнта Зяленскага, Кіеў, 20 траўня 2019 году
Інаўгурацыя прэзыдэнта Зяленскага, Кіеў, 20 траўня 2019 году

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі даручыў ураду распрацаваць і перадаць Радзе нацыянальнай бясьпекі плян дзеяньняў па захаваньні нацыянальнай ідэнтычнасьці ўкраінцаў, якія пражываюць у Расеі. Указ апублікаваны на яго афіцыйным сайце.

Дакумэнт, названы «Аб гістарычна населеных украінцамі тэрыторыях Расейскай Фэдэрацыі», заяўляе пра неабходнасьць аднавіць і захаваць гістарычную памяць аб украінцах у Расеі. У дакумэнце гаворыцца, што Масква на працягу стагодзьдзяў учыняла і працягвае ўчыняць дзеяньні, «накіраваныя на зьнішчэньне нацыянальнай ідэнтычнасьці» і «прыгнёт» украінцаў, парушэньне іх правоў і свабодаў.

У тэксьце частка расейскіх рэгіёнаў названая гістарычна населенай украінцамі. У прыватнасьці, гаворка ідзе аб Краснадарскім краі, Белгарадзкай, Бранскай, Варонескай, Курскай, Растоўскай абласьцях. Пры гэтым у дакумэнце ня згадваюцца рэгіёны ў Сібіры і на Далёкім Усходзе з гістарычна значным адсоткам украінскага насельніцтва.

Зяленскі распарадзіўся таксама распаўсюджваць у сьвеце інфармацыю пра гісторыю Ўкраіны і населеных украінцамі земляў і ўнясеньне «праўдзівай гісторыі» этнічных украінцаў і «паняволеных народаў» у Расеі ва ўкраінскія навучальныя матэрыялы. Акрамя таго, ён распарадзіўся пашырыць сувязі паміж украінцамі і народамі, якія названыя паняволенымі.

Гісторыя Расеі і Ўкраіны шчыльна зьвязаная з часоў, якія папярэднічалі зьяўленьню сучаснага паняцьця нацыі. Абедзьве дзяржавы выводзяць сваю гісторыю з Кіеўскай Русі. Крэмль, спасылаючыся на гэты факт, называе Ўкраіну гістарычнай часткай Расеі, апраўдваючы сваё ўмяшаньне ў палітыку ўкраінскай дзяржавы, у тым ліку анэксію Крыму, вайну ў Данбасе і ваеннае ўварваньне 2022 году. У многіх выпадках умяшаньне апраўдваецца таксама заявамі пра абарону інтарэсаў расейскага і расейскамоўнага насельніцтва Ўкраіны.

У 2021 годзе прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін апублікаваў артыкул «Аб гістарычным адзінстве расейцаў і ўкраінцаў», у якім заявіў, што Ўкраіна была створаная бальшавікамі на пачатку ХХ стагодзьдзя, атрымаўшы значную частку тэрыторый «гістарычнай Расеі». Гэтую тэзу ён неаднаразова паўтараў у сваіх выступах.

Згодна з вынікамі перапісу насельніцтва Расеі 2020 году ўкраінцамі сябе лічаць 884 тысячы жыхароў краіны і анэксаванага Крыму — гэта на 1 100 000 чалавек менш, чым у 2010 годзе, і на два мільёны менш, чым у 2002 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG