Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Чарнігаўскай вобласьці ў пяцікілямэтровай зоне ад мяжы зь Беларусьсю і Расеяй уводзяць дадатковыя абмежаваньні


Жыхары Чарнігаўскай вобласьці сустракаюць сваіх вайскоўцаў пасьля вызваленьня ад расейскай акупацыі ў красавіку 2022 году. Ілюстрацыйнае фота
Жыхары Чарнігаўскай вобласьці сустракаюць сваіх вайскоўцаў пасьля вызваленьня ад расейскай акупацыі ў красавіку 2022 году. Ілюстрацыйнае фота

Цяпер для знаходжаньня на памежнай тэрыторыі, якую павялічылі да 5 кілямэтраў, грамадзяне павінны будуць атрымаць адпаведны дазвол.

Рада абароны Чарнігаўскай вобласьці ўхваліла рашэньне аб узмацненьні захадаў бясьпекі для мясцовых жыхароў у пяцікілямэтровай зоне ад мяжы зь Беларусьсю і Расеяй.

«Для бясьпекі мясцовых жыхароў у пяцікілямэтровай зоне каля мяжы Дзяржаўная памежная служба ўзмоцніць кантроль за перамяшчэньнем цывільных», — паведаміў кіраўнік Чарнігаўскай абласной вайсковай адміністрацыі Вячаслаў Чавус.

Цяпер для знаходжаньня на памежнай тэрыторыі, якую павялічылі да 5 кілямэтраў, грамадзяне павінны будуць атрымаць дазвол.

Камэнданцкая гадзіна ў рэгіёне будзе дзейнічаць ад поўначы да 4-й гадзіны раніцы. Гандлёвым сеткам забаронена прадаваць алькаголь з 22-й да 9-й гадзіны.

Перад расейскім ваенным уварваньнем і пасьля таго, як на мяжы Беларусі, Польшчы і Літвы пачаўся мігранцкі крызіс, ва Ўкраіне зьмянілі прававы рэжым памежных тэрыторый. У прыватнасьці, памежную паласу павялічылі да 5 кілямэтраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG