Сёньня Рабэрта Мэтсала на пленарнай сэсіі Эўрапарлямэнту абвясьціла, што стала «хроснай» Паліны Шарэнды-Панасюк.
Сьвятлана Ціханоўская, якая знаходзіцца на Сусьветным эканамічным форуме ў Давосе, у сувязі з гэтым заявіла:
«Сёньняшняе рашэньне Рабэрты — яшчэ адзін доказ таго, што мы не адны ў сваёй барацьбе.
Калі нехта зь міжнародных партнэраў становіцца „хросным“ хаця б для аднаго з нашых герояў, я адчуваю цеплыню ў сэрцы. Бо разумею: гэта яшчэ адзін гучны голас, які нагадвае ўсяму сьвету пра нашых герояў.
Думаю, нашых палітвязьняў страшыць адчуваньне таго, што пра іх усе забылі. Нашая задача — кожным дзеяньнем нагадваць ім пра тое, што мы памятаем і дамагаемся іх вызваленьня».
- 9 кастрычніка 2023 году суд пакараў палітзьняволеную Паліну Шарэнду-Панасюк яшчэ 1 годам калёніі.
- Паліна мела выйсьці на волю 6 жніўня, але напярэдадні ёй выставілі новае абвінавачаньне, зноў па 411 артыкуле Крымінальнага кодэксу аб злосным непадпарадкаваньні адміністрацыі калёніі.
- Паводле гэтага артыкула палітзьняволеная ўжо адбыла 1 год пасьля таго, як скончыўся яе першы тэрмін у 2 гады.
- Усяго ў зьняволеньні актывістка знаходзіцца са студзеня 2021 году.