Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінцы над Азоўскім морам зьбілі два расейскія самалёты; адзін зь іх такі ж, які пашкодзілі ў Мачулішчах

абноўлена

Расейскі самалёт А-50, які быў пашкоджаны ў Мачулішчах. Галоўнакамандуючы Ўзброеных сіл Украіны Валеры Залужны заявіў, што такі ж зьбілі над Азоўскім морам. Ілюстрацыйнае фота
Расейскі самалёт А-50, які быў пашкоджаны ў Мачулішчах. Галоўнакамандуючы Ўзброеных сіл Украіны Валеры Залужны заявіў, што такі ж зьбілі над Азоўскім морам. Ілюстрацыйнае фота

Раней такі ж самалёт А-50 летась атрымаў пашкоджаньні на беларускім аэрадроме ў Мачулішчах і быў адпраўлены ў Расею на рамонт.

Расея страціла самалёт А-50, функцыя якога ствараць пазнавальную карціну паветранай абстаноўкі і забясьпечваць каардынацыю дзеяньняў зьнішчальнікаў. Першы такі ж атрымаў пашкоджаньні на беларускім аэрадроме ў Мачулішчах і быў адпраўлены ў Расею на рамонт.

Як паведаміла інфармацыйнае агенцтва РБК-Україна, самалёт 14 студзеня зьбілі Паветраныя сілы Ўкраіны над Азоўскім морам. Яшчэ адзін — Іл-22 — атрымаў пашкоджаньні.

Камандуючы Паветранымі сіламі Ўкраіны Мікола Аляшчук у сваім тэлеграм-канале напісаў: «Гэта вам за Дніпро! Гарыце ў пекле, нелюдзі. P.S. Пакуль без дэталяў».

14 студзеня 2023 году Расея абстраляла горад Дніпро. У выніку ўдару расейскай ракеты ў жылы дом загінулі 46 чалавек.

Пацьвердзіў здарэньне расейскі вайсковы блогер Fighterbomber.

Прэс-сакратар Пуціна Дзьмітрый Пяскоў заявіў, што ў Крамля няма інфармацыі аб зьбітых двух расейскіх вайсковых самалётах. Мінабароны Расеі не камэнтуе гэтай заявы.

Апрача таго, некаторыя расейскія тэлеграм-каналы паведамілі аб тым, што самалёт Іл-22 атрымаў пашкоджаньні ў выніку працы сродкаў супрацьпаветранай абароны Расеі. Але экіпаж нібыта змог даляцець да найбліжэйшага аэрадрому і запрасіў пажарную службу і мэдычную дапамогу.

Украінскае агенцтва РБК-Україна апублікавала аўдыёзапіс перамоў экіпажа самалёта Іл-22 з дыспэтчарскім пунктам.

Пазьней галоўнакамандуючы Ўзброенымі сіламі Ўкраіны Валер Залужны ў сваім тэлеграм-канале паведаміў, што абодва самалёты зьбілі паветраныя сілы Ўкраіны.

«Воіны Паветраных сіл зьнішчылі варожы самалёт далёкага радыёлякацыйнага выяўленьня А-50 і паветраны пункт кіраваньня праціўніка Іл-22. Дзякую Паветраным сілам за цудоўна сплянаваную і праведзеную апэрацыю ў Прыазоўі», — адзначаецца ў паведамленьні.

  • 26 лютага 2023 году ByPol і лідэры апазыцыі ў выгнаньні паведамілі, што расейскі самалёт далёкага радыёлякацыйнага выяўленьня і кіраваньня А-50У быў пашкоджаны ў выніку атакі бесьпілётнікаў на авіябазу ў Мачулішчах.
  • Група ByPol паведаміла пра два выбухі і пашкоджаньне пярэдняй і сярэдняй частак А-50, а таксама антэны радара.
  • Паводле ByPol, удзельнікі пляну «Перамога» скарысталі для гэтага два дроны кампаніі DJI, якія саматужна пераабсталявалі ў дроны-камікадзэ. Кожны дрон нёс выбуховае рэчыва — 200 грамаў у тратылавым эквіваленце. Скарысталі мэталічныя шары, прыблізна 200 штук на кожны.
  • Увечары 1 сакавіка дзяржаўныя тэлеканалы паказалі відэа з самалётам А-50, сьцьвярджаючы, што ён не пашкоджаны. На ім самалёт рухаецца ў цемры па засьнежанай бэтоннай паверхі аэрадрому.
  • 2 сакавіка праект «Беларускі Гаюн» паведаміў, што расейскі самалёт далёкага радыёлякацыйнага выяўленьня і кіраваньня А-50У з рэгістрацыйным нумарам RF-50608 вылецеў у Расею.
  • Роля самалёта А-50 — ствараць пазнавальную карціну паветранай абстаноўкі і забясьпечваць каардынацыю дзеяньняў зьнішчальнікаў.
  • Нягледзячы на тое, што пашкоджаньні афіцыйна не пацьверджаныя, брытанская выведка адзначае, што страта А-50 была б значнай для РФ, бо самалёт мае вырашальнае значэньне для расейскіх паветраных апэрацый у стварэньні карціны паветранай прасторы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG