Звальненьні адбыліся пасьля пакараньня супрацоўнікаў музэю адміністрацыйнымі арыштамі і штрафамі.
Пра гэта паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна».
Супрацоўнікаў музэю затрымалі ў ноч перад выставаю «Калядныя ўзоры», якая адкрылася ў музэі 22 сьнежня.
Страцілі працу і тыя, хто адбываў адміністрацыйны арышт, у тым ліку цяпер ужо былая загадчыца музэю Элеанора Зінкевіч, і тыя, каму прысудзілі штрафы.
Вызваленыя пасады пакуль не занятыя: у Браславе проста няма адмыслоўцаў у музэйнай справе, тым болей такога вузкага профілю — знаўцаў традыцыйнай культуры.
Паведамляецца, што музэй прымае наведнікаў, але дасьледчыцкая і навуковая праца ўстановы пад пытаньнем — ёю цяпер папросту няма каму займацца.