Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Самы нязручны сцэнар для Лукашэнкі і як пойдзе вайна ва Ўкраіне. Леся Руднік і Яўген Магда


Яўген Магда, Леся Руднік. Каляж.
Яўген Магда, Леся Руднік. Каляж.

Падзеі ў вайне ва Ўкраіне могуць два наступныя гады чаргавацца паміж эскаляцыяй і замарозкай. Расея ж, нягледзячы на санкцыі, можа павялічыць прыбытак ад экспарту сыравіны. Эўропа і ЗША могуць скараціць падтрымку саюзьнікаў Украіны.

Пра ўсё гэта гаворыцца ў справаздачы пра глябальныя рызыкі, якую апублікавалі напярэдадні саміту Сусьветнага эканамічнага форуму ў Давосе.

Сёньня гэтыя рызыкі і іх уплыў на Беларусь абмяркоўваюць дырэктарка Цэнтру новых ідэй Леся Руднік і ўкраінскі палітоляг Яўген Магда.

— Якую з гэтых рызык вы лічыце самай небясьпечнай і самай рэальнай?

Леся Руднік: Найгоршы сцэнар – гэта замарозка расейска-ўкраінскай вайны. Расея ўжо мае такія замарожаныя канфлікты, і расейская агрэсія ці спробы анэксіі часта прыводзілі да такога фармату. Такое становішча цягне за сабою зьніжэньне падтрымкі — фінансамі і ўзбраеньнем. Гэта няўдалы сцэнар і для Беларусі, бо ў такім выпадку Беларусь апынаецца ў незразумелым становішчы і незразумела, ці Беларусь будзе далучацца да новых спробаў агрэсіі супраць Украіны, ці будзе ў тым жа стане. То бок ані разьвіцьцё, ані крызіс.

Цалкам інтэрвію глядзіце ў відэфармаце на Youtube.

— У сусьветных СМІ можна заўважыць трэнд на даволі сумныя прагнозы для Ўкраіны апошнім часам. Нібыта яны вынікаюць з сытуацыі на фронце. Раскажыце нашай аўдыторыі, як цяпер яна выглядае з украінскага боку?

Яўген Магда: На жаль, мы сталіся ахвяраю завышаных чаканьняў наконт украінскага контранаступу. У першай палове 2023 году мы шмат пра гэта гаварылі, і склалася ўражаньне, што гэта будзе лёгкі шпацыр. Склалася ўва ўсіх, апрача ўкраінскіх вайскоўцаў. Яны бачылі, якімі моцнымі былі ўмацаваньні. 6 чэрвеня расейцы падарвалі дамбу Кахоўскай ГЭС, ня проста ўчыніўшы экалягічную катастрофу. Гэта быў фактычна ядзерны ўдар без выкарыстаньня ядзернай зброі па плошчы шкоды. То бок расейцы спадзяваліся на больш актыўныя дзеяньні ва Ўкраіне. Каб сказаць, што Ўкраіна пацярпела нейкія няўдачы?.. Магчыма, яна не рэалізавала чаканьняў, якія былі. Гэты фактар ёсьць. Але ёсьць і іншы фактар: Захад не перадаў такой колькасьці ўзбраеньня, якую ён абяцаў. Зь мільёна снарадаў, якія абяцаў ЭЗ у сакавіку 2023 году, Украіна атрымала 300 тысяч. Эўропа не гатовая да вайны.

  • У лютым 2022 году кіраўніцтва Беларусі падтрымала агрэсію Расеі супраць Украіны і дазволіла скарыстаць вайсковую інфраструктуру і паветраную прастору для ўварваньня расейскай арміі і абстрэлаў мірных гарадоў Украіны, ахвярамі якіх сталі дзясяткі тысяч цывільных украінцаў.
  • Тэрыторыя Беларусі і пазьней актыўна выкарыстоўвалася расейскім войскам для нанясеньня ўдараў па Ўкраіне ў асобныя пэрыяды.
  • 10 кастрычніка 2022 году Аляксандар Лукашэнка абвясьціў пра дамоўленасьць з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным разгарнуць рэгіянальную групоўку войскаў на тэрыторыі Беларусі. З 15 кастрычніка Расея пачала перакідаць войскі ў Беларусь. У студзені прайшла тыднёвая трэніроўка аб’яднанага камандаваньня «рэгіянальнай групоўкі войскаў». З пачатку 2023 году ў Беларусі пэрыядычна таксама праводзяць вучэньні тэрытарыяльных войскаў.
  • Украіна ўвесь час актыўна ўмацоўвае паўночныя тэрыторыі, каб не дапусьціць паўторнага ўварваньня праціўніка зь Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG