Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пяць важных гістарычных датаў штодня. Беларусам прапанавалі стварыць новы онлайн-каляндар


Ілюстрацыйная выява
Ілюстрацыйная выява

Ідэя належыць ініцыятыве ByPrоsvet. Актывісты запрашаюць беларусаў далучыцца да праекту.

«Мы прапануем зрабіць народны каляндар»

Паводле ідэі, каляндар з гістарычнымі падзеямі Беларусі можна будзе дадаць у свой гугл-каляндар ці ў любую іншую каляндар-прыладу. Ён вечны, бо падзеі ў ім будуць паўтарацца штогод.

Каардынатарка ініцыятывы ByProsvet Яніна (імя зьмененае дзеля бясьпекі. — РС) тлумачыць, чаму яны зьвяртацца па дапамогу да актыўных неабыякавых беларусаў.

«Ідэя была ня толькі даць магчымасьць усталяваць у сябе онлайн гэты каляндар, але і паўдзельнічаць, адчуць сябе часткай нечага вялікага. Даць кожнаму адчуваньне, што ты можаш паўплываць на на штосьці. Мы прапануем зрабіць народны каляндар.

Таму запрашаем усіх беларусаў паўдзельнічаць, дасылаць нам важныя падзеі, пра якія варта памятаць. Усе вашы прапановы, падзеі мы „прагонім“ праз нашых гісторыкаў». Мяркуем даваць ня больш за пяць падзей на кожны дзень, каб не перагружаць каляндар«, — кажа Яніна.

Слаць свае варыянты можна праз бот: @by_prosvet_feedback_bot.

Каб дадаць «Кожны дзень» у свой у свой гугл-каляндар, унізе справа трэба націснуць плюсік (+) каля надпісу «Google Каляндар».

Каб дадаць у іншую каляндар-прыладу, можна запампаваць файл па гэтай спасылцы.

Каляндар, дададзены ў гугл-акаўнт, будзе аўтаматычна абнаўляцца, калі яго будуць дапаўняць новыя падзеі. Для іншых прылад яго трэба абнаўляць самастойна, сьцягваючы файл календара нанова.

Ініцыятыва ByProsvet нагадвае пра захады бясьпекі тым беларусам, якія знаходзяцца ў краіне: ня варта дадаваць сабе гэты каляндар, бо пры аглядзе тэлефона ён можа выклікаць пытаньні.

«Беларускі культурны код» і «Беларускія пэйзажы» — друкаваныя календары на 2024 год

Першы друкаваны каляндар ByProsvet выпусьціў у 2022 годзе, ён называўся «Каждый день». У ім былі выкарыстаны малюнкі ілюстратаркі ByProsvet, згадваліся падзеі пераважна пратэставага 2020 году, расказвае Яніна.

«Гэты настольны друкаваны каляндар добра разышоўся, але было шмат прэтэнзій: „Чаму на расейскай мове? Давайце зробім па-беларуску“. У 2023 годзе мы зрабілі яго па-беларуску, падключылі гістарыцу (яна напісала падзеі на кожны дзень), ілюстратарку, і атрымаўся цікавы каляндар, які мы лічым культавым.

Мы пераклалі яго на ангельскую мову, каб расказваць пра Беларусь ва ўсім сьвеце. „Every Day“ на 2024 год — гэта 365 захапляльных фактаў з гісторыі Беларусі, якімі можа ганарыцца кожны. А сродкі пойдуць на друкаваньне самвыдату ў Беларусі», — дзеліцца каардынатарка ініцыятывы Яніна.

На новы 2024 год ByProsvet выпусьціў два друкаваныя календары. «Беларускі культурны код»— пра 12 постацяў неймаверных жанчын, якія пакінулі важны сьлед у гісторыі Беларусі: Саламею Русецкую, Надзею Хадасевіч-Лежэ, Ларысу Геніюш, Марыю Калесьнікаву ды іншых. Каляндар надрукаваны беларускай лацінкай: «Bielaruski kuĺturny kod: Stvorana žančynami». Яшчэ адзін каляндар — «Беларускія пэйзажы» з аўтарскімі малюнкамі беларускіх краявідаў.

  • ByProsvet — гэта валянтэрскі рух, які падтрымлівае беларускі самвыдат.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG