Пасьля амаль году адсутнасьці лістоў зьявілася першая інфармацыі аб палітзьняволеным палітыку Мікалаю Статкевічу.
Пра гэта расказала ў Facebook яго жонка Марына Адамовіч.
«Рэчавую перадачу вярнулі трэці ўжо раз запар і чарговы ліст атрымала ў адказ на свой. Ну няма там большага злачынцы, чым Мікола Статкевіч: „працягвае адмаўляцца выконваць...“. Што ж, сабе, прынамсі, ня здрадзіў», — напісала жонка палітвязьня.
Адміністрацыя турмы напісала Марыне Адамовіч, што Статкевіч адмаўляецца выконваць іх патрабаваньні, за што да яго ўжываюцца захады спагнаньняў.
- Мікола Статкевіч знаходзіцца за кратамі больш за 3 гады. 14 сьнежня 2021 яму прысудзілі 14 гадоў зьняволеньня ў калёніі асаблівага рэжыму.